Апошні тэрмін прыёму заявак – 14 студзеня 2013 г.
Праграма аддзела адукацыйных і культурніцкіх праграм дзярждэпартамента ЗША дае магчымасць студэнтам 1 – 4 курсаў дзённых аддзяленняў ВНУ Беларусі прайсці навучанне цягам аднаго акадэмічнага года без атрымання ступені ва ўнівэрсітэце ці каледжы ЗША.
Усе ўдзельнікі абіраюцца на аснове адкрытага конкурсу.
Запрашаюцца студэнты, якія навучаюцца па наступных на спецыяльнасцях:
• бухгалтарскі ўлік,
• сельская гаспадарка,
• антрапалогія,
• біялогія,
• бізнес,
• хімія,
• інфармацыйныя тэхналогіі,
• крымінальнае права,
• эканоміка,
• адукацыя,
• інжынерная справа,
• кіраванне прыроднымі рэсурсамі,
• геалогія,
• кіраванне ў сферы сэрвісу і турызму,
• міжнародныя адносіны,
• журналістыка,
• масавыя камунікацыі,
• юрыспрудэнцыя,
• фізіка,
• паліталогія,
• псіхалогія,
• сацыялогія,
• гарадское планаванне,
• амерыканістыка.
Могуць быць разгледжаныя і іншыя спецыяльнасці.
Удзельнікі праграмы:
• пройдуць навучанне на дзённым аддзяленні ва ўніверсітэце або каледжы ЗША цягам аднаго акадэмічнага года;
• цягам першага семестра прысвецяць 20 альбо болей гадзін валанцёрскай працы па месцы знаходжання на тэрыторыі ЗША;
• цягам другога семестра пройдуць прафесійную стажыроўку.
Праграма забяспечвае поўнае фінансаванне і прадугледжвае:
• падтрымку пры атрыманні амерыканскай візы J-1,
• аплату праезду з роднага горада да прымаючага ўніверсітэта ў ЗША і назад,
• пакрыццё выдаткаў на медычныя паслугі пры хваробе,
• аплату навучання ў ЗША,
• штомесячную стыпендыю,
• сродкі на набыццё навучальнай літаратуры,
• шырокія магчымасці прафесійнага росту для выпускнікоў праграмы.
Студэнты, якія на момант падачы заяўкі вучацца на 1 курсе, будуць жыць у сем’ях альбо ў інтэрнаце і вучыцца ў двухгадовых каледжах. Студэнты, якія вучацца на 2 і 3 курсах на момант падачы заяўкі, будуць жыць у інтэрнатах і праходзіць навучанне ў чатырохгадовых каледжах ці ўніверсітэтах.
Праграма прадугледжвае поўнае фінансаванне і інтэнсіўныя курсы англійскай мовы ў роднай краіне перад пачаткам праграмы.
Пытанні, звязаныя з удзелам у праграме, можна дасылаць UGRADBelarus@yahoo.com ; падрабязней на minsk.usembassy.gov .
Паводле adukacyja.info
GLOBAL UGRAD: Міжнародная праграма студэнцкага абмену
18.12.2012



