26–28 снежня 2012 г.
3–6 студзеня 2013 г.
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь запрашае на навагоднюю праграму «Падарожжа ў Трымузейнае Каралеўства».
Разам з казачнай Феяй юныя наведвальнікі пазнаёмяцца з Трымузейным Каралеўствам і яго ўладарамі – Асілкам, Князёўнай і Мадысткай.
Дзеці адправяцца ў захапляльнае падарожжа па музею. Узяўшы на ўзбраенне кемлівасць, знаходлівасць, эрудыцыю, яны пераадоляць усе выпрабаванні. Пры дапамозе здабытых запаветных Ключоў змогуць расчараваць Дзеда Мароза са Снягуркай, весела і дружна сустрэць надыходзячы Новы Год!
Праграма разлічана на дзяцей 6–11 гадоў. Працягласць – 45 хвілін.
Кошт білета: для дзяцей- 20 000 руб., для дарослых- 5 000 руб.
Папярэдні запіс па тэл. (8–017) 3274322, 3274827.
Паводле histmuseum.by
«Падарожжа ў Трымузейнае Каралеўства»: Навагодняя праграма
26.12.2012