Мінскі Еўрапейскі клуб пачынае 2013 год з адкрыцця курсаў па вывучэнні англійскай мовы. Ёсць магчымасць праводзіць заняткі для дзвюх групаў слухачоў з рознымі ўзроўнямі падрыхтоўкі:
1. Пачаткоўцы. Асобы, якія ніколі не вывучалі англійскую мову, але хочуць пачаць яе вучыць, а таксама тыя, хто вельмі даўно вывучаў англійскую мову на школьным узроўні і працяглы час не меў практыкі.
2. Асобы, якія маюць базавы ўзровень ведання англійскай мовы, адносна нядаўна вывучалі граматыку, маюць дастатковы для побытавай камунікацыі актыўны слоўнікавы запас, здольныя на слых успрымаць англійскую мову, перакладаюць простыя тэксты.
Калі Вы жадаеце запісацца на курсы ці хочаце атрымаць пра іх дадатковую інфармацыю, тэлефануйце на нумар (+375 29) 1694811 (Юрась).
Паводле pyx.by
Мінск: Курсы англійскай мовы
08.01.2013