Фотаконкурс «Магія дзікай прыроды – 2013»

13.02.2013

Падвядзенне і абвяшчэнне вынікаў – 5 лістапада 2013 г. 

Сайт Birdwatch.by разам з выдавецкай ініцыятывай «Гарадзенская бібліятэка» абвяшчае фотаконкурс «Магія дзікай прыроды – 2013», прысвечаны здымкам беларускай прыроды.



Конкурс (размяшчэнне здымкаў) будзе праводзіцца да 1 кастрычніка 2013 г. Падвядзенне і абвяшчэнне вынікаў – да 5 лістапада 2013 г. 

Для ўдзелу ў фотаконкурсе неабходна размясціць свае здымкі на сайце Вirdwatch.by, або даслаць іх на harrier@tut.by ці tyteishi@gmail.com. Фотаздымкі прымаюцца і аценьваюцца ў чатырох намінацыях: «Магія дзікіх птушак», «Магія дзікіх жывёл», «Магія МакраСвету», «Магія краявідаў».

На конкурс ад аднаго аўтара ці ў суаўтарстве прымаецца неабмежаваная колькасць здымкаў адпаведнага памеру і якасці.

Прамежкавыя вынікі для ўсіх намінацый абвяшчаюцца штомесяц на сайце Вirdwatch.by. Канчатковыя вынікі фотаконкурсу абвяшчаюцца пад час урачыстага адкрыцця Дзён Св.Губерта ў Гродне ў пачатку лістапада 2013 г. і на сайце Вirdwatch.by.

Па тры найлепшыя здымкі з кожнай з чатырох намінацый будуць выдрукаваныя ў каляровым календары на 2014 год. Аўтары гэтых здымкаў будуць запрошаныя на афіцыйнае адкрыццё Дзён Св.Губерта у Гродне і ўрачыста атрымаюць: за першае месца ў любой з чатырох асноўных намінацый – 20 календароў; за другое месца – 15 календароў, за трэцяе месца – 10 календароў.

Адміністрацыя першага ў Беларусі Гродзенскага заапарку выбярэ і ўзнагародзіць ваўчарам на бясплатнае наведванне заапарку аўтара(ў) найлепшага здымка фотаконкурсу і найлепшага здымка, зробленага жыхаром Гродна.

Найлепшыя здымкі, пры згодзе аўтараў, могуць быць выкарыстаныя арганізатарамі для стварэння фотавыставы «Магія дзікай прыроды – 2013».

на Вirdwatch.by