Юрыдычная клініка БДЭУ прапануе школам супрацоўніцтва – правядзенне студэнтамі-юрыстамі Факультэта права БДЭУ заняткаў па праве (розныя тэмы) для школьнікаў. 
У рамках «Жывога права» студэнты праводзяць заняткі на прававую тэматыку з выкарыстаннем інтэрактыўных методык выкладання у школах, гімназіях, дзіцячых інтэрнатных установах. 
Асноўныя тэмы заняткаў: 
* Адміністрацыйная адказнасць. 
* Крымінальная адказнасць. 
* Шлюб і сям’я. 
* Абарона правоў спажыўцоў. 
* Асновы працоўнага права для малалетніх 
* Спадчына у жыцці кожнага. 
Таксама можна дамовіцца наконт правядзення курса «Асновы фінансавай пісьменнасці», у якім простай мовай тлумачацца асноўныя эканамічныя катэгорыі: грошы, крэдыт, пластыкавыя карткі, страхаванне. 
Пеад тым, як апынуцца перад вучнямі школ у якасці выкладчыка права, студэнты праходзяць курс «Інтэрактыўныя метады выкладання права». Да навучання дапускаюцца студэнты 2 курса, якія прайшлі конкурсны адбор. 
Юрыдычная клініка БДЭУ ўжо супрацоўнічае з ДУА «Сярэдняя школа No. 62 г. Мінска»; 
Калі вы хочаце далучыцца да праекта, звяртайцеся: Юлія Аляксандраўна Хвацік, тэл. 281 56 94, +375 29 779 01 15. 
Паводле інфармацыйнага ліста
«Жывое права»: Юрыдычныя заняткі для для школьнікаў
19.02.2013


 
 
