Апошні тэрмін – 27 лютага 2013 г.
Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА ў сакавіку – красавіку 2013 г. праводзіць у Мінску курс нефармальнай адукацыі «Навучанне ў weekend».
У рамках навучальнай праграмы будуць арганізаваны тры ўзаемазвязаныя інтэрактыўныя семінары і два вэбінары паміж імі пачатковага ўзроўню па навучанні асновам эфектыўнага кіравання некамерцыйнай арганізацыяй. Паміж семінарамі будзе зладжана дзейнасць удзельнікаў па замацаванні атрыманых ведаў на базе сваіх арганізацый, а таксама арганізаваны абмен досведам у рамках Партала дыстанцыйнага навучання РГА «БелАЮ». Удзел ва ўсіх этапах курса абавязковы!
Навучанне будзе праходзіць паводле раскладу нядзелямі з 11.00 да 17.00.
Расклад правядзення курсу і тэмы інтэрактыўных семінараў:
- Семінар «Роля некамерцыйных арганізацый у жыцці грамадства»
2 сакавіка (група А) і 3 сакавіка (група Б):
- Вэбінар №1.
Тэма, дата і час правядзення будуць узгоднены дадаткова.
- Семінар «Уводзіны ў праектны менеджмент».
31 сакавіка
- Вэбінар №2.
Тэма, дата і час правядзення будуць узгоднены дадаткова.
- Семінар «Унутраная камунікацыя і сувязі з грамадскасцю».
14 красавіка
Рэгістрацыйны ўнёсак удзельніка складае 100 000 беларускіх рублёў за кожны семінар. Унёсак пакрывае арганізацыю харчавання. Іншагароднія ўдзельнікі самастойна пакрываюць свае транспартныя выдаткі.
Па сканчэнні навучальнага курса выпускнікі, якія паспяхова выканалі ўсе кампаненты праграмы, атрымаюць пасведчанне аб удзеле ў курсе.
Навучальны курс праводзіць Віталь Нікановіч, намеснік старшыні РГА «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА», спецыяліст па сацыяльнай працы (РГСУ, 2003), праектны менеджар (EYC CoE, 1999), трэнер у галіне нефармальнай адукацыі (FED, 1998).
Для ўдзелу ў навучальным курсе неабходна запоўніць он-лайн заяўку не пазней за 27 лютага 2013 г.
Колькасць удзельнікаў у групе – 15 асобаў. Калі заявак будзе пададзена больш, удзельнікі будуць выбраны на конкурснай аснове. Прыярытэт у конкурсе будуць мець сябры або супрацоўнікі некамерцыйных арганізацый.
Удзельнікі навучальнага курсу, абраныя паводле вынікаў конкурсу, атрымаюць персанальнае запрашэнне на навучальны курс не пазней за 28 лютага 2013 г. на адрас электроннай пошты, пазначаны ў заяўцы.
З усімі пытаннямі, калі ласка, звяртайцеся да куратара навучальнага курса Віталя Нікановіча: тэл. (025) 961 82 28, email vnikanovich@belau.info, skype v_n_n_v .
Паводле belau.info
«Навучанне ў weekend»: Курс па асновах эфектыўнага кіравання некамерцыйнай арганізацыяй
26.02.2013