Мы за выкладанне гісторыі і геаграфіі Беларусі па-беларуску!

01.03.2013

На рэсурсе change.org ідзе збор подпісаў пад зваротам да Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь наконт вяртання абавязковага выкладання гісторыі і геаграфіі Беларусі па-беларуску.

«Катастрафічны стан нацыянальнай мовы праяўляецца (сярод іншага) і ў тым, што абсалютная большасць школьнікаў не толькі не могуць размаўляць на беларускай мове, але нават і не разумеюць яе», – кажа ініцыятарка звароту Іна Соркіна.

Калі Вы за выкладанне гісторыі і геаграфіі Беларусі па-беларуску, далучайце свой голас!