6 – 12 ліпеня, заяўкі прымаюцца да 30 чэрвеня 2013 г.
Рэгіянальны фэст традыцыйнай культуры сёлета будзе складацца з 3-х частак:
1) 06.07–07.07 – свята Купалле і танцавальная акцыя «Лявоніха на 100 пар»;
2) 07.07–11.07 – летняя танцавальная школа «Пятровіца»;
3) 12.07 – рэканструкцыя календарна-абрадавага свята Пятрок (Пятровіца) ды гасцявога кірмашу на Петрака.
Што ў меню навучання?
1) Падчас святкавання Купалля ў вас будзе выдатная магчымасць пазнаёміцца са шчодрасцю і багаццём Любаншчыны, а таксама далучыцца да танцавальнай акцыі «Лявоніха на 100 пар»;
2) Вучыць танцаваць «правільна» будзе Сяргей Выскварка – спецыяліст па традыцыйным танцавальным этыкеце,традыцыйнай манеры выканання, мастацкі кіраўнік фальклорнага калектыву «Верабейкі» (г. Любань). Да яго далучацца выкладчыкі танцаў з іншых рэгіёнаў Беларусі.
Увага! Колькасць месцаў для навучання ў танцавальнай школе абмежаваная! З пытаннямі і прапановамі звяртайцеся на нумар 8 029 8425789 (Настасся).
3) Завяршэннем танцавальнага навучання будзе ўдзел у рэканструкцыі календарна-абрадавага свята Пятровіца (Пятрок). Запрашаем усіх ахвотных!
Што трэба для ўдзелу?
- выдатны настрой,
- жаданне вучыцца,
- дзіцячае захапленне жыццём,
- зручны абутак,
- народны СТРОЙ!!!
- захапленне спадарыняй Мовай ))
Заяўкі прымаюцца да 30 чэрвеня!
на by-ethno.livejournal.com, vk.com
Пятроўскі фэст 2013
27.03.2013