Семінар «Як пісаць матывацыйны ліст?»

29.03.2013

Навучанне напісанню дзелавых папер у большасці краінаў з'яўляецца часткай школьнай праграмы. Пакуль нашы дзеці ўстаўляюць прапушчаныя літары ў састарэлыя тэксты практыкаванняў, прапануем настаўнікам павучыцца таму, чаму трэба вучыць дзяцей.
BOSS Belarus (Брацтва арганізацыяў студэнцкага самакіравання) запрашае да ўдзелу ў семінары “Як пісаць матывацыйны ліст”, які пачнецца ў 12 гадзін 7 красавіка ў Мінску па адрасе: вул. Старынаўская, д. 15, пам. 3.
У часе трэнінгу ўдзельнікі даведаюцца што трэба пісаць у матывацыйным лісце, на чым акцэнтаваць увагу і г. д. Рэгістрацыйны ўнёсак складае 30 тысяч рублеў. Каб узяць удзел, неабходна запоўніць ан-ляйн анкету па спасылцы: http://aboss.by/ru/zayavka-na-trening-praktikum-kak-pisat
на сайце BOSS