Шаноўныя калегі! Маеце прапановы наконт таго, як павінен працаваць Кодэкс аб адукацыі? Абавязкова дасылайце свае заўвагі і каментары на nastaunik.info@gmail.com. Мы ўлічым вашыя меркаванні, складаючы ліст з прапановамі па ўдасканаленні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.
Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Генадзь Пальчык запрасіў РГА «Таварыства беларускай школы» сфармуляваць прапановы па ўдасканаленні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.
Нагадаем, што ТБШ даслала Г. Пальчыку афіцыйны ліст, у якім выказала сваю зацікаўленасць ва ўдзеле ў пашыраных пасяджэннях і парламенцкіх слуханнях, прысвечаных маніторынгу правапрымяняльнай практыкі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.
Старшыня камісіі адказаў, што праца па выяўленні найбольш праблемных пытанняў у адукацыйнай сферы, якія патрабуюць вырашэння на заканадаўчым узроўні, будзе працягвацца да канца навучальнага года. Прапановы Таварыства беларускай школы па ўдасканаленні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі будуць абавязкова разгледжаныя, і, пры патрэбе, абмеркаваныя на адмысловай сустрэчы з прадстаўнікамі ТБШ, – паабяцаў Г.Пальчык.
Чыноўнікі чакаюць ад ТБШ прапановаў па ўдасканаленні Кодэкса аб адукацыі
15.04.2013