Мінск: Міжнародны адукацыйны кірмаш

19.05.2013

21 мая 2013 г.

З нагоды Дня Еўропы, які адзначаецца ў Еўрапейскім Саюзе 9 мая, запрашаем студэнтаў, выкладчыкаў, супрацоўнікаў ВНУ, даследчыкаў на міжнародны адукацыйны кірмаш.

21 мая з 10:00 да 15:30 у Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йаханеса Раў (Мінск, пр-т газеты «Правда», 11, станцыя метро «Пятроўшчына») выступаць з прэзентацыямі і адказваць на пытанні наведвальнікаў будуць прадстаўнікі:

- Офіса праграмы TEMPUS у Беларусі;
- польскіх і літоўскіх універсітэтаў і фондаў акадэмічных абменаў;
- амбасадаў Вялікабрытаніі, Італіі, Фінляндыі, Францыі;
- Бюро Германскай службы акадэмічныіх абменаў (DAAD);
- Інстытута імя Гётэ;
- Еўрапейскай валанцёрскай службы;
- Інстытута шведскіх даследванняў;
- Беларускага нацыянальнага інфармацыйнага офіса 7-й Рамачнай праграммы навукова-тэхналагічнага развіцця Еўрапейскай Супольнасці.

Можна будзе задаваць пытанні суайчыннікам, якія ўжо скончылі навучанне ці стажыроўкі ў краінах ЕС і працуюць на радзіме.

Запрашаем выбраць і наведаць прэзентацыі, цікавыя і карысныя менавіта для Вас.



Паводле ampby.org