У мінулым навучальным годзе ў Гарадзенскай вобласці агульнымі намаганнямі бацькоў, аддзелаў адукацыі і грамадскіх аб’яднанняў было створана 30 новых беларускіх класаў. Годам раней – 20.
У юбілейны год класікаў беларускай літаратуры Я. Купалы і Я. Коласа ў Ленінскім раёне нашага горада ў дзіцячым садку № 45 (паблізу пр. Будаўнікоў, вул. БЛК і вул. Горкага)з ініцыятывы бацькоў была створана беларуская рознаўзроставая група. Калі на пачатак ліпеня 2012 г. там было 9 дзетак, то заканчвае навучанне – 12.
Для кансультацыі па пытаннях стварэння беларускай групы ў садку Вы можаце затэлефанаваць Наталлі Кісель. (Гарадзенскі бацькоўскі камітэт беларускай групы: МТС 298891853, Вэлкам – 293378574, эл. адрас: – nas_hovea@mail.ru (Кісель Наталля).
Працягваецца падача заяў ў другі і трэці класы з беларускай мовай выкладання, дзе базавымі беларускімі школамі на сёння з’яўляюцца СШ №32 (Ленінскі раён), СШ №34 (Кастрычніцкі раён), якія маюць досвед арганізацыі беларускага навучання. Інфармацыю пра навучанне ў школе №32 Вы можаце атрымаць у прадстаўніка бацькоўскага камітэта Астроўскай Аксаны (тэл:70–62–89, пасля 18.00)
У канцы красавіка пачаліся бацькоўскія сходы для будучых першакласнікаў 2013 года.
Хутка пачнецца прыём бацькоўскіх заяў у першыя класы для навучання па-беларуску. Не спазніцеся, бо нехта заўсёды ідзе наперадзе, і іх дзеці будуць лепш валодаць беларускай і рускай мовамі. Калі Вы сапраўды хочаце, каб Вашыя дзеткі ведалі нароўні з рускай і беларускую мову – Вы маеце рэальную магчымасць гэта зрабіць, напісаўшы заяву ў першы беларускі клас.
Выдатнае валоданне, як мінімум дзяржаўнымі мовамі – гэта паказчык талерантнасці грамадства, а павага да роднай мовы – гэта павага і да сябе! Далучайцеся, калі ласка!
Гародня. Дзіцячы садок №45
Адрас: вул. Сухамбаева, 5.
Заявы прымаюцца (з чэрвеня) ў Ленінскім аддзеле адукацыі па адрасе: вул. Савецкая, 14, каб. 253, тэлефон – 74–07–85.
Раб. тэл. галоўных спецыялістаў аддзела адукацыі гарвыканкама: 72–04–02, 72–04–83
Тэлефон начальніка аддзела адукацыі гарвыканкама: 72–05–58 (Ламека Сяргей Васільевіч).
Прадстаўнік бацькоўскага камітэта: МТС 29–8891853, Вэлкам – 293378574, эл. адрас: – nas_hovea mail.ru (Кісель Наталля)
СШ №32 (Ленінскі раён)
Тэлефон сакратара школы №32: 41–31–92 (Баярчык Гелена Вацлаваўна)
Завуч пачатковай школы №32: МТС-787–43–54 (Багдановіч Валянціна Іванаўна)
E-mail: Sh32@mail.grodno.by
Ленінскі аддзел адукацыі: 72–10–65.
Прадстаўнік бацькоўскага камітэта беларускіх класаў: 70–62–89, пасля 18.00 (Астроўская Аксана Барысаўна).
СШ №34 (Кастрычніцкі раён)
Тэлефон сакратара школы №34: 56–73–13.
Завуч пачатковай школы №34: 56–25–46 (Вітко Алена Антонаўна).
Е-маіl : Sh34oktroo@mail.grodno.by
Тэлефон начальніка аддзела адукацыі гарвыканкама: 72–05–58 (Ламека Сяргей Васільевіч).
Кастрычніцкі аддзел адукацыі: 52–05–66.
Тэлефоны гарадзенскай абласной арганізацыі ТБМ: Вэлкам – 943–58–09 (Крой Аляксандр Ільіч), МТС – 285–93–07 (Буднік Іван Фёдаравіч).
Сябры гарадзенскай абласной і гарадской радаў ГА «ТБМ імя Ф.Скарыны». НАША СЛОВА № 19 (1118) 8 траўня 2013 г.
Гродна: Садкі і школы для навучання па-беларуску – адрасы і кантакты 2013
24.05.2013