Фільм паводле твора Васіля Быкава – у сеціве ў добрай якасці

04.06.2013

У сеціве з’явіўся ў добрай якасці фільм «У тумане», зняты рэжысёрам Сяргеем Лазніцам паводле аднайменнай аповесці Васіля Быкава. Стужка ўдзельнічала ў асноўнай конкурснай праграме 65-га Канскага кінафестывалю, дзе была ганаравана спецыяльным прызам.

Беларусь. 1942. Разгар фашысцкай акупацыі і партызанскай вайны.

Недалёка ад хутара, дзе жыве чыгуначны абходчык Сушчэня, узарваны цягнік. Невінаватага Сушчэню арыштоўваюць разам з групай дыверсантаў, але не караюць смерцю, а адпускаюць на волю. Разносіцца чутка, што Сушчэня – калабарацыяніст, і партызаны Бураў і Войцік прыязджаюць забіць здрадніка.

Партызаны вядуць асуджанага на смерць у лес, але трапляюць у засаду, і Сушчэня застаецца сам-насам са сваім смяротна параненым катам.

У глухім лесе, дзе няма ні чужых, ні сваіх, дзе няма мяжы паміж здрадай і подзвігам, Сушчэня здзяйсняе маральны выбар у амаральных абставінах.


Вы можаце спампаваць фільм для прыватнага прагляду на адным з файлаабменніках.