Грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай школы», сайт “Nastaunik.info» пры падтрымцы іншых адукацыйных арганізацый запрашаюць педагогаў, бібліятэкараў ды іншых зацікаўленых у тэме асобаў да ўдзелу ў семінары-практыкуме “Школа як платформа фарміравання сацыяльна-грамадзянскіх кампетэнцый».
Семінар адбудзецца 22–24 чэрвеня пад Мінскам.
Апошні тэрмін падачы заяўкі – 17 чэрвеня 2013 г.
Тэматыка семінара будзе сканцэнтравана вакол тэмаў сацыяльнай справядлівасці, каштоўнасці жыцця, пазбягання агрэсіі ды стварэння добразычлівай, спрыяльнай для развіцця і навучання атмасферы.
Удзел у семінары дазволіць:
– даведацца пра сучасныя падыходы да ацэнкі якасці навучання, пра ключавыя кампетэнцыі ды ролю грамадзянскіх кампетэнцый у выхаванні асобы вучня;
– пазнаёміцца з метадамі развіцця крытычнага мыслення на ўроку і па-за ім;
– пазнаёміцца з прынцыпамі і падыходамі, а таксама рознымі формамі і метадамі працы з тэмай сацыяльнай справядлівасці, каштоўнасці жыцця;
– пазнаёміцца з працай найлепшых педагогаў Беларусі ў тэме грамадзянскай адукацыі ў школе, падзяліцца сваім досведам, абмеркаваць праблемы;
– сустрэцца з прадстаўнікамі іншых платформаў фармавання грамадзянскіх кампетэнцый: сацыяльнай рэкламы, юрыдычнай дапамогі, рэлігійных арганізацый, аўтарамі фільмаў, ролікаў, візуальнай рэкламы на сацыяльна-значную тэматыку;
– распрацаваць праекты адукацыйных мерапрыемстваў па рэалізацыі зместу семінара ў сваёй адукацыйнай дзейнасці.
Удзельнікі семінара атрымаюць камплекты інфармацыйна-метадычных матэрыялаў.
У якасці трэнераў і экспертаў у семінары будуць удзельнічаць прадстаўнікі беларускіх і міжнародных арганізацый.
Падчас семінара будзе адведзены час на абмен досведам паміж беларускімі ўдзельнікамі. Калі Вы маеце чым падзяліцца, жадаеце распавесці пра свой педагагічны досвед – пазначце, калі ласка, у анкеце тэму, матэрыялы, якія Вам для гэтага спратрэбяцца. Арганізатары дапамогуць у памнажэнні Вашых адукацыйных набыткаў для ўсіх удзельнікаў.
Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету-заяўку і даслаць яе да 17 чэрвеня ўключна на адрас nastaunik.info@gmail.com .
Удзел у семінары – бясплатны. Арганізатары забяспечваюць пражыванне, харчаванне і кампенсацыю праезду ўдзельнікаў.
Больш падрабязную інфармацыю па мерапрыемстве можна атрымаць праз тэлефон: (+375 29) 651 2270 (Тамара Мацкевіч), е-mail: nastaunik.info@gmail.com .
УВАГА! Семінар для настаўнікаў, бібліятэкараў, адукатараў
06.06.2013