Напішы казку – атрымай планшэт!

06.06.2013

Апошні тэрмін – 1 жніўня 2013 г. 

Да правядзення літаратурнага конкурса «Экслібрыс» далучылася інтэрнэт-крама электронных кніг ebooks.prestigioplaza.com.

Перамога ў «Экслібрысе» прынясе аўтару не толькі заслужаную славу дзіцячага пісьменніка, але і новую мадэль планшэта Prestigio MultiPad 8.0 3G Note, створаную адмыслова для тых, чыя праца звязаная са словам. Гэты планшэт дазваляе пісаць ад рукі ў лічбавы нататнік пры дапамозе стылуса. Журналіст можа рабіць нататкі падчас інтэрв’ю, пісьменнік – занатоўваць новы аповед або верш, вандроўнік – ствараць падарожны дзённік, студэнт – канспектаваць лекцыі, дызайнер – маляваць і рэдагаваць фатаграфіі.

Нагадаем, што літаратурны конкурс «Экслібрыс» імя Янкі Маўра, абвешчаны ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і Беларускім ПЭН-цэнтрам, сёлета прысвечаны дзіцячай літаратуры. Прыём твораў працягваецца да 1 жніўня, дасылаць іх можна на адрас sbp@lit-bel.org.

пра ўмовы ўдзелу ў конкурсе «Экслібрыс» імя Янкі Маўра чытайце тут.

Падвядзенне вынікаў адбудзецца ў верасні 2013 года. Лепшыя творы для дзяцей і падлеткаў могуць выйсці асобнай кнігай.

Уладальнікі другога і трэцяга месца атрымаюць рыдэры Prestigio на электронных чарнілах.

Паводле lit-bel.org