Брэст: Тэматычная сустрэча «Вяртанне сучаснай школы да прынцыпаў гуманізацыі»

18.06.2013

Сустрэча прадстаўнікоў грамадскасці Беларусі і працаўнікоў сферы адукацыі адбудзецца ў Брэсце 22 чэрвеня 2013 г. у 14.00 у рэдакцыі «Брэсцкага кур'ера» па адрасе: вул. 17 верасня, д. 22.

Запрашаюцца прадстаўнікі грамадскіх структур, сродкаў масавай iнфармацыi, структур адукацыі.

Прадмет абмеркавання: Вяртанне сучаснай школы да прынцыпаў гуманізацыі.

Абмяркоўваюцца пытанні:
1. праблема небяспекі дэгуманізацыі сістэмы адукацыі;
2. фармаванне чалавекастваральнага фактару ў культуры ведаў дзяцей і моладзі;
3. забеспячэнне належнай абароны дзяцінства ва ўстановах адукацыі;
4. ініцыятывы і падрыхтоўка кадраў для працы з гіперактыўнымі дзецьмі.
 
Арганізатары просіць паведаміць загадзя, калі вы жадаеце дапоўніць парадак дня сваімі тэмамі.

Кантакты:
Алена Марыніна +375 29 2296051, gnom_gazeta@tut.by
Дзмітрый Дзеравіцкі +375 29 7297713, d_der@mail.ru
Анатоль Шэлест +375 29 5249507

Паводле інфармацыйнага ліста