«ІКТ для адукацыйнага сектара Беларусі»: Навучальны візіт у Талін

24.06.2013

Апошні тэрмін падачы заявак – 5 ліпеня, 18.00

11 – 16 жніўня 2013 г. у Таліне (Эстонія) адбудзецца навучальны візіт «Інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі для адукацыйнага сектара Беларусі».

Навучальны візіт з’яўляецца працягам серыі мерапрыемстваў для беларускіх удзельнікаў з мэтай знаёмства з досведам Эстоніі ў ІКТ сферы і арганізуецца Е-Governance Academy і Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Пакт.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі адукацыйнага сектара Беларусі: сябры няўрадавых арганізацый, аналітычных цэнтраў і камерцыйных устаноў, якія працуюць у сферы адукацыі, а таксама настаўнікі, выкладчыкі, персанал навучальных устаноў.

У праграму ўваходзіць наведванне сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў Эстоніі, устаноў для дзяцей з асаблівымі патрэбамі, сустрэчы з няўрадавымі арганізацыямі, якія працуюць у сферы навучання інфармацыйна-камунікацыйным тэхналогіям, знаёмства са спецыялізаванымі інфармацыйнымі сістэмамі, а таксама візіт у Міністэрства адукацыі і навукі Эстоніі ды ў Нацыянальны цэнтр экзаменаў і кваліфікацыі.

Працоўная мова візіту – руская. Адбор удзельнікаў будзе праводзіцца на конкурснай аснове. Перавага будзе надавацца кандыдатам, якія раней не мелі досведу ўдзелу ў падобных мерапрыемствах і стажыроўках, а таксама ўдзельнікам з рэгіёнаў Беларусі.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна выслаць рэзюмэ (СV) і форму заяўкі на эл.адрас pact@pact.org.ua з пазнакай у тэме ліста «ICTforEducation». Дакументы прымаюцца да 18.00 (паводле беларускага часу) 5 ліпеня 2013 г. Пра вынікі адбору будзе паведамлена не пазней за 22 ліпеня.

Арганізатары аказваюць дапамогу ў атрыманні віз для ўдзельнікаў візіту і пакрываюць транспартныя выдаткі, пражыванне і харчаванне ў Эстоніі. Любыя пытанні, звязаныя з удзелам у візіце, калі ласка, дасылайце на pact@pact.org.ua .

Паводле ega.ee