Школа-семінар «Еўрапейскі Саюз у школе: ад тэорыі да практыкі»

16.07.2013

Апошні тэрмін – 18 жніўня 2013 г.

Грамадскае аб’яднанне «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ»» запрашае ў школу-семінар «Еўрапейскі Саюз у школе: ад тэорыі да практыкі», якая пройдзе з 23 па 25 жніўня на базе пад Мінскам.

Да ўдзелу запрашаюцца настаўнікі і студэнты педагагічных спецыяльнасцяў, якім цікавая тэма «Еўрапейскі саюз у школе» і магчымасці выкарыстання яе ў працы са школьнікамі.

Задачы школы-семінара:

• абмен досведам рэалізацыі мерапрыемстваў па зададзенай тэматыцы;
• пашырэнне метадычнай базы па тэме Еўрапейскага саюза;
• павышэнне кампетэнтнасці педагагічнага праектавання;
• абмеркаванне перспектываў прасоўвання атрыманага досведу ў межах навучальна-выхаваўчага працэсу ў школах.

Удзельнікі атрымаюць камплект метадычных матэрыялаў па тэме школы-семінара.

Абавязковай умовай удзелу з’яўляецца папярэдняя заяўка да 18 жніўня 2013 г.

Спасылка на заяўку

Заяўкі прымаюцца на nastaunik@gmail.com .

Удзел у школе-семінары з’яўляецца бясплатным. Выдаткі на праезд пакрываюць арганізатары.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць праз тэл. +375 29 678 15 04. Кантактная асоба: Ала Валянцінаўна Дзяргай.

Паводле nastaunik-club.info