Народны журналіст – 2013: Зробім лепш!

16.08.2013

Апошні тэрмін падоўжаны да 17 верасня 2013 г. 

Конкурс «Народны журналіст» працягваецца. Дашліце тэкст, фотарэпартаж, відэа, аўдыя, блог пра мясцовыя праблемы. Гэткім чынам вы падтрымаеце хвалю мясцовых кампаній «Зробім лепш!», якую ініцыяваў шэраг дэмакратычных няўрадавых арганізацый.

«Народныя журналісты» – не прафесійныя рэпарцёры. Яны хочуць вырашыць важную для сябе і мясцовых людзей праблему, таму смела і гучна кажуць пра яе. Многія ў Беларусі не вераць, што могуць паўплываць на сітуацыю – і ў сваёй мясцовасці, і ў краіне ў цэлым. Часта гэта вынікае з недахопу інфармацыі.

Мэта конкурсу – уцягнуць людзей у салідарную дзейнасць, каб яны ўбачылі, што разам можна дамагчыся выніку.

Усе працы, адпаведныя ўмовам конкурсу, з’явяцца на партале narodny.by, найлепшыя будуць прапанаваныя незалежным газетам, радыё, «Белсату». Пераможцы атрымаюць друкаваны наклад сваіх тэкстаў, каб правесці мясцовую кампанію. Будуць і заахвочвальныя прызы. На Вашае запрашэнне група экспертаў прыедзе і дапаможа Вам пачаць мясцовую кампанію.

Апошні тэрмін падачы працаў – 10 верасня.

пра ўмовы конкурсу гл. на narodny.by

Эл. адрас narodny.zurnalist@gmail.com