Данута Стэрна: Каментары да новага навучальнага года з АА

13.09.2013

Нагадваем, што сёлетні набор на курсы дыстанцыйнага навучання «Актыўная ацэнка» доўжыцца да 27 верасня!

Ці методыка Актыўнай ацэнкі дзейсная толькі падчас працы са слабымі вучнямі? Ці «НаШтоБуЗУ» абмяжоўвае мысленне дзяцей і іх крэатыўнасць? Гэтыя сумневы і выклікі актыўнай ацэнкі каментуе эксперт Цэнтра грамадзянскай адукацыі Данута Стэрна:

Падчас працы з вучнямі па методыцы актыўнай ацэнкі, сапраўды, прасцей заўважыць вынікі слабейшых вучняў. Так адбываецца таму, што паспяховаць гэтых вучняў знаходзіцца пад асаблівым наглядам настаўнікаў і бацькоў, а значыць, і вынікі заўважыць прасцей. Аднак, актыўная ацэнка – гэта такая стратэгія навучання, якая спрашчае вучням атрыманне ведаў і адкрыванне новых рашэнняў. Стымуляцыя вучня з’яўляецца роляй настаўніка. Актыўная ацэнка эфектыўная ў працы з кожным вучнем. Настаўнікам, якія баяцца абмежавання мацнейшых вучняў, я б прапанавала прымяненне некалькіх тэхнік, якія дапамагаюць у працы з вучнямі рознага узроўня падрыхтоўкі:

1. Паспрабуйце паставіць мэты ўрока разам з вучнямі так, каб сярод іх знайшліся мэты, адпаведныя для розных вучняў. Вы можаце на аснове мэтаў папрасіць вучняў прапанаваць «НаШтоБуЗУ».

2. Пастарайцеся дыферэнцыяваць «НаШтоБуЗУ» пад розныя мэты і магчымасці розных вучняў. Гэты можа быць базавае і паглыбленнае «НаШтоБуЗУ» .

3. У працы з вучнямі, якія добра спраўляюцца з навукай, трэба звярнуць асаблівую ўвагу на чацвёрты пункт зваротнай сувязі, каторы змяшчае падказкі, у якім кірунку вучань павінен развівацца далей (што ён можа дадаткова прачытаць альбо выканаць, як ён можа паглыбіць свае веды і дзе можа шукаць натхненне).

4. Уключыце больш паспяховых вучняў ў сяброўскую дапамогу. Супольная праца са слабейшымі вучнямі не толькі замацоўвае веды, але і дапамагае паглядзець на дадзеную тэму з іншай перспектывы, дапамагае развівацца і адным, і другім. Вядома, што найлепей чалавек вучыцца, калі тлумачыць нешта іншаму.

5. Задаючы дамашнюю работу, памятайце аб дыферынцыяванні заданняў і пакідайце магчымасць выбару. Гэтак кожны вучань будзе мець магчымасць выбраць заданне, адпаведнае ягоным здольнасцям і інтарэсам. Даванне вучням магчымасці выбару – лек ад розных настаўніцкіх балячак. Ён датычыць не толькі дамашняй работы, але і планавання ўрока з варыянтамі.

Мы заахвочваем вас дзяліцца настаўніцкімі думкамі на гэтую тэму. Настаўнікі з Польшчы з радасцю даведаюцца, як беларусы пераадольваюць гэтыя цяжкасці.

Зычу ўсім вучням і настаўнікам Беларусі плённай працы ў новым навучальным годзе!

Данута Стэрна.