Міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў

16.09.2013

Апошні тэрмін – 15 сакавіка 2014 г.

Праграма ААН па навакольным асяроддзі абвясціла конкурс на тэму харчовых адкідаў для дзяцей з усяго свету ва ўзросце 6 – 14 гадоў.

Кожны можа падаць адзін альбо некалькі малюнкаў па падтэмах: «Захаваем планету, не выкідаючы ежу» і «Выкідаючы ежу, мы забруджваем планету».

Першая прэмія – $2000, другая – $1000. Яшчэ па адным пераможцы абяруць у кожным рэгіёне ($1000). Усім пераможцам і іх суправаджаючым сплацяць паездку на цырымонію ўзнагароджання.



Малюнкі ўдзельнікаў конкурсу будуць выкарыстоўвацца для правядзення выставаў, афармлення сайтаў, вырабу плакатаў, публікацый, для прыцягнення сродкаў на правядзенне дзіцячых мерапрыемстваў па ахове навакольнага асяроддзя.

Малюнак фарматаў А3 ці А4 можна выканаць у любым стылі і тэхніцы: алоўкам, акварэль і г.д. Ён павінен заяўляцца ўпершыню.

Конкурсныя работы прымаюцца ў рэгіянальны офіс ЮНЭП да 15 сакавіка. На адваротным баку малюнка – імя і кантакт удзельніка. На канверце надпіс: «23rd International Children’s Painting Competition». Цалкам умовы ўдзелу ў конкурсе (у тым ліку правілы падпісвання работ) можна прачытаць па-англійску тут .

Адрас рэгіянальнага офіса ЮНЭП для Еўропы:

UNEP REGIONAL OFFICE FOR EUROPE (ROE)
Isabelle Valentiny, Information Officer
United Nations Environment Programme (UNEP)
Regional Office for Europe
International Environment House (IEH) A-602
11–13 Chemin des Anémones, 1219 Chatelaine
Geneva, Switzerland

Конкурс дзіцячага малюнка ладзіцца з 1991 года. Яго ўдзельнікамі сталі дзеці з 150 краін. Конкурс ладзіцца ААН, японскім Фондам за глабальны свет і навакольнае асяроддзе, кампаніяй «Байер» і карпарацыяй «Нікан».

Паводле t-styl.info