Архіў навін
З каляровым парашутам
Дадзена: 26 няўрымслівых першакласнікаў: знаёмых адно з адным – і не вельмі. Далікатная першая настаўніца. Неабыякавыя бацькі.
Трэба: стварыць у класе зычлівую атмасферу, даць дзецям пачуццё супольнай каманды, навучыць іх каардынаваць свае дзеянні паміж сабой, засяроджвацца – і разнявольвацца.
Рашэнне: прынесці на заняткі… Парашут!
/ глядзець / каментаваць
1–3 кастрычніка ў Беларусі пройдуць Еўрапейскія восеньскія дні назіранняў за птушкамі, зарганізаваныя грамадскай арганізацыяй «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Акцыя традыцыйна праводзіцца прадстаўнікамі міжнароднай арганізацыі Birdlife International прыкладна ў 30 еўрапейскіх краінах. Для ўдзелу ў акцыі ўсім ахвотным неабходна выйсці на прыроду, палічыць віды птушак, іх колькасць, а таксама колькасць птушак, якіх не атрымалася распазнаць. Усе звесткі неабходна паведаміць у сакратарыят АПБ па тэлефоне ў Мінску (017) 2630613, па мабільных тэлефонах (029) 2230613 (МТС), (029) 1016887 (Velcom), sms на кароткі нумар 0841 або па e-mail: info@ptushki.org. Апошні тэрмін падачы звестак — 16.00 3 кастрычніка.
/ каментаваць
Народзіны Камуніката: «Галерэя Ў», а 18-й![]()
Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org адзначае свой 10-ы дзень нараджэння. Kamunikat.org узнік у 2000 годзе як прыватная ініцыятыва і на працягу некалькіх гадоў існаваў на грамадскіх пачатках. З часам сціплы збор публікацый беларусаў Беласточчыны, дзякуючы фінансавай падтрымцы польскага МЗС у рамках праекту «Польская Дапамога», перарос у буйную бібліятэку, якая сёння з’яўляецца адной з найбольш папулярных беларускіх бібліятэк у сеціве.
/ каментаваць
Дэдлайн падачы заявак 30 верасня
Сучасныя студэнты – будучыя кіраўнікі, таму на фэст у Трандхайм (Нарвегія), які адбудзецца 11–20 лютага 2011 г., запрашаюцца таленавітыя і матываваныя студэнты з усяго свету. Удзельнікі змогуць працаваць ў тэматычных групах: палітыка, адукацыя, эканоміка, літаратура, тэатр і інш.
Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў жыллем і харчаваннем, есць магчымаcць пакрыцця выдаткаў на праезд. : http://www.isfit.org/news/articles/15.
Паводле adukacyja.info.
Сцэнар пазакласнага мерапрыемтва. Распрацавала Вольга Юхневіч, мінская школа-інтэрнат №9. Класы: 7–8.
Сцэнар “Клуб вясёлых і кемлівых”
Пазакласнае мерапрыемтва
Прадмет: беларуская мова
Класы: 7–8
Аўтар: Вольга Юхневіч, мінская школа-інтэрнат №9
/ каментаваць
Апошні дзень падачы тэкстаў – 4 лістапада
Творцы!
Паэты, празаікі, крытыкі, перакладчыкі і драматургі! Пачаткоўцы і аксакалы! Аматары і прафесіяналы!
Адкрыты конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў “Брама мар” ПАЧАЎСЯ!
/ каментаваць
ГАРАВЫ Лявон – Настаўнік, актывіст грамадcка-палітычнага руху. Абіраўся дэпутатам райсавету. 23 гады настаўнічаў, з іх 18 гадоў быў дырэктарам школы ў Гарадоцкім раёне. За актыўную дзейнасць у дэмакратычных арганізацыяй у жніўні 2005-га быў звольнены з працы. Жыве ў Гарадку.
«Не здавацца! – гэта дэвіз усіх беларусаў"
Паводле Радыё Свабода
Настаўнік, актывіст грамадcка-палітычнага руху. Нарадзіўся на Гарадоччыне Віцебскай вобласці 51 год таму. Сябра БСДП (Грамада), адзін са стваральнікаў «Руху за Свабоду». Абіраўся дэпутатам райсавету. 23 гады настаўнічаў, з іх 18 гадоў быў дырэктарам школы ў Гарадоцкім раёне. За актыўную дзейнасць у дэмакратычных арганізацыяй у жніўні 2005-га быў звольнены з працы. Жыве ў Гарадку.
/ каментаваць




