Архіў навін
Міжнародныя летнікі па вывучэнні гутарковых замежных моваў арганізуе РГА «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» у рамках праграмы «Культура свету». Летнікі «Мост англійскай мовы і культуры», «Мост нямецкай мовы і культуры», «Мост кітайскай мовы і культуры» адбудуцца ў чэрвені-ліпені 2012 года ў Беларусі. Асаблівасцю гэтых мерапрыемстваў з'яўляецца тое, што выкладчыкамі будуць носьбіты мовы.
Групы фармуюцца на аснове пададзеных заявак. Колькасць месцаў у кожнай групе абмежаваная.
Апошні тэрмін падачы заявак – 9 красавіка
Ініцыятыўная група Клуба еўрапейскіх настаўнікаў, ГА «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ», Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» пры падтрымцы Асацыяцыі па міжнародных пытаннях (АМО) (Чэхія), Міжнароднага кансорцыюма «ЕўраБеларусь», Офіса за дэмакратычную Беларусь (Бельгія) і ПАГА «Рух «За Свабоду» запрашаюць усiх настаўнікаў, зацiкаўленых у актуалiзацыi ведаў па гісторыі і сучаснасці Еўрапейскага кантынента і пра культурна-гістарычныя сувязі Беларусі і Еўропы прыняць удзел у Дзевятым рэспублiканскiм конкурсе школьных каманд
«Што я ведаю пра Еўропу?».
Конкурс 2012 года будзе прысвечаны тэме «Еўрапейскія аб’яднанні: учора, сёння, заўтра».
Конкурсныя заданні арыентаваныя на вучняў 8–11 класаў, каманда складаецца з 5 вучняў і кіраўніка. Падрыхтоўка да конкурса і выкананне заданняў адборачнага тура і фінала могуць быць выкарыстаны настаўнікамі для паглыблення ведаў па гісторыі Беларусі і Еўропы, а таксама ў якасці пазакласнай выхаваўчай працы для настаўнікаў, зацікаўленых у выхаванні любові, гонару і патрыятычных пачуццяў да сваёй краіны.
Апошні тэрмін падачы заявак – 31 мая
Стыпендыі даюцца на навучанне на базавых універсітэцкіх курсах (бакалаўрыят), ці для студэнтаў, якія ўжо скончылі ВНУ ў сваёй роднай краіне, на навучанне па магістэрскай ступені.
Дапамога прапануецца пераважна ахвотным навучацца ў галінах тэхналогіі, прыродазнаўчых навук, эканомікі.
Стыпендыя ўключае: аплату за навучанне, пакрыццё выдаткаў на пражыванне і падручнікі да 12 000 еўра на акадэмічны год. Пры неабходнасці дадаткова выдзяляецца падарожны грант да 1 000 еўра на год.
Стыпендыятам акажуць падтрымку і дапамогу ў атрыманні візы, страхоўкі, моўных курсаў і пошуку жытла.
Ірына Асташкевіч, Звязда
«Пайшла аднойчы літара «у» ў краму, купіла сабе абаранак. Адкусіла палавінку, а больш есці не захацела. Так атрымалася «Ў» (у нескладовае). Менавіта так уяўляе гісторыю з’яўлення ўнікальнай літары беларускага алфавіта чацвёртакласнік гомельскай гімназіі № 51 Вячаслаў Ермакоў.
Хлопчык, як і іншыя школьнікі малодшых класаў гэтай установы адукацыі, прыняў удзел у праекце «Згодна з правілам новым пішам у нескладовае». Між іншым, менавіта дзеці падказалі выкладчыкам тэму, якая будзе прадстаўлена на гарадскім фестывалі творчых праектаў. Дарэчы, у мінулыя гады вучні гімназіі № 51 ужо станавіліся пераможцамі: з праектамі пра залежнасць ад мабільнага тэлефона, пра шкоду фаст-фуду і пра стварэнне дзіцячай пляцоўкі. Апошняя прапанова, прынамсі, была адразу рэалізавана ў адным з двароў.
Андрэй Русаў, adukacyja.info
Сумоўе з’яўляецца апошняй прыступкай у працэсе адбору паспяховых заявак. Таму запрашэнне на яго атрымліваюць толькі тыя кандыдаты, якія трапілі ў шорт-ліст па выніках папярэдніх этапаў.
Гэтая працэдура мае некалькі асаблівых функцый. Напрыклад, на сумоўі прыёмная камісія можа здабыць дадатковую інфармацыі аб патэнцыяльным студэнце. Але ж яго асноўнай мэтай з’яўляецца ацэнка асабістых якасцяў кандыдата. Пры дапамозе інтэрв’ю даецца адзнака камунікатыўным здольнасцям, уменню слухаць, хутка і гібка думаць, стылю паводзінаў у стрэсавай сітуацыі, сталасці апліканта. Магчыма, што члены прёмнай камісіі будуць шукаць падцверджанне таго пазітыўнага ўражання, якое аказаў на іх пакет дакументаў, дасланы для паступлення. Таму на сумоўі асаблівая ўвага надаецца супярэчнасцям паміж словамі кандыдата і тым, што напісана ў дасланых паперах.
Уладзімір Арлоў. Адкуль наш род (аўдыёкніга)
Апавяданні з гісторыі Беларусі для малодшых школьнікаў.
Аўдыёкнігу склалі займальныя і пазнавальныя апавяданні з гісторыі Беларусі.
Сярод герояў — князі Усяслаў Чарадзей і Вітаўт Вялікі, асветнікі Еўфрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі, першадрукар Францішак Скарына і канцлер Леў Сапега, ваяводы Канстанцін Астрожскі і Ян Кароль Хадкевіч, правадыры паўстанцаў Тадэвуш Касцюшка і Кастусь Каліноўскі.
Уладзімір Арлоў. Адкуль наш род (аўдыёкніга)
Апавяданні з гісторыі Беларусі для малодшых школьнікаў.
Аўдыёкнігу склалі займальныя і пазнавальныя апавяданні з гісторыі Беларусі.
Сярод герояў — князі Усяслаў Чарадзей і Вітаўт Вялікі, асветнікі Еўфрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі, першадрукар Францішак Скарына і канцлер Леў Сапега, ваяводы Канстанцін Астрожскі і Ян Кароль Хадкевіч, правадыры паўстанцаў Тадэвуш Касцюшка і Кастусь Каліноўскі.
Апошні тэрмін падачы матэрыялаў – 1 мая
Нацыянальны конкурс журналісцкіх матэрыялаў для маладых і пачынаючых аўтараў ладзяць Гродзенскае грамадскае аб’яднанне «Цэнтр «Трэці сектар» і грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў» у межах Фестывалю моладзевай журналістыкі «Твой стыль».
Да ўдзелу запрашаюцца журналісты са стажам працы не больш за 3 гады альбо журналісты-пачаткоўцы ў асноўных намінацыях: «Маё пакаленне»; «Твой стыль»; «Свет вачыма». Спецыяльныя намінацыі ад партнёраў Фестывалю: «Краіна Цмокаў. Старыя-новыя сімвалы Беларусі»; «Нестандартная Беларусь»; «Еўрапейская будучыня Беларусі»; «Беларускае мысленне і адукацыя»; «Лепшы матэрыял на тэму моладзевага лідарства ў Беларусі»; «Свабоднае слова. Лепшы матэрыял пра пытанні свабоды слова ў Беларусі»; «Лепшае журналісцкае расследаванне ў галіне аховы навакольнага асяроддзя».
На конкурс могуць быць прадстаўлены як працы, апублікаваныя ў 2011 – 2012 гг., так і неапублікаваныя пакуль матэрыялы.
Дэманстрацыі Power Point на наступныя тэмы: «Канструкцыя галінавання», «Састаўныя ўмовы», «Састаўны аператар», «Фарматаванне тэксту». Аўтар: Ігар Сасімовіч, глыбоцкая СШ №3