Архіў навін
Настаўнік матэматыкі Міхась Булавацкі паспрабаваў распрацаваць сцэнарый падачы трыганаметрычных звестак так, як мне гэта бачыццца. Магчыма нехта з тых людзей, якія валодаюць праграмай GSP (даступнай на нашым сайце), змогуць гэта пераўтварыць у “Жывую трыганаметрыю”.
Школа правоў дзіцяці
Матэрыял прадстаўляе сабой кароткі артыкул аб тым, па якіх блоках можна арганізаваць у пачатковай школе (але не толькі) сістэму выкладання правоў дзіцяці, з удзелам бацькоў. Матэрыял прапануецца настаўнікам-лідарам, а таксама кіраўніцтву ўстаноў адукацыі, якія зацікаўленыя ў стварэнні гнуткай сувязі ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу, а таксама ў выхаванні граматнай у прававым плане асобы. Аўтар – настаўніца-дэфектолаг смаргонскай школы-садка Аленай Чыкінай
Спампаваць матэрыял (doc, 52 КБ)
Матэрыял прадстауляе сабой кароткі артыкул аб тым, па якіх блоках можна арганізаваць у пачатковай школе (але не толькі) сістэму выкладання правоў дзіцяці, з удзелам бацькоў. Матэрыял прапануецца настаўнікам-лідарам, а таксама кіраўніцтву ўстаноў адукацыі, якія зацікаўленыя ў стварэнні гнуткай сувязі ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу, а таксама ў выхаванні граматнай у прававым плане асобы. Аўтар – настаўніца-дэфектолаг смаргонскай школы-садка Алена Чыкіна
Спампаваць матэрыял (doc, 52 КБ)
Конкурс малых грантаў для настаўнікаў і моладзі
БРГА «Аб'яднаны шлях» атрымала ад беларускай грамадскай арганізацыі «Разуменне» інфармацыю аб конкурсе маленькіх грантаў для настаўнікаў і моладзі па арганізацыі сервіснай дапамогі (роўнае навучанне, сэрвісы ў
супольнасцях, маладыя – пажылым і г.д.).
Старшыня кіраўніцтва МГА «Разуменне» Андрэй Маханько паведаміў аб тым, што зацікаўленыя ў маленькім стартавым фінансаванні могуць звярнуцца з заяўкай да віцэ-прэзідэнта “Youth Service America” Сільвіі Блітцэр (ЗША).
Сустрэча з Алесем Разанавым у Мінску
Клуб каталіцкай інтэлігенцыі імя святога Кірылы Тураўскага 20 снежня ладзіць сустрэчу з паэтам Алесем Разанавым.
Сустрэча адбудзецца ў доме айца Андрэя Абламейкі (вул. Арджанікідзэ, 6). Ехаць да станцыі мэтро «Аўтазаводзкая», ісьці ў той бок вул. Цэнтральнай, дзе насупраць адно аднаго знаходзяцца аддзяленьне сувязі і аптэка.
Пачатак сустрэчы — 18:30.
Паводле Нашай Нівы
Гульня-конкурс «Залатыя хіты восені"
Сцэнар гульні-конкурсу, праведзенага Сяргеем Сівым у Чэхаўшчынскай дапаможнай школе–інтэрнаце (для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця).
Мерапрыемства з’яўляецца агульнашкольным, у ім задзейнічаны вучні з 1-га па 9-ты класаў.
Пажадана каб у ролі вядучага быў настаўнік музыкі, музычны кіраўнік ці іншы педагог з музычнай адукацыяй.
Гэта мерапрыемства магчыма правесці і ў звычайнай агульнаадукацыйнай школе, толькі заданні патрэбна змяніць на больш складаныя.
Сцэнар гульні-конкурсу, праведзенага Сяргеем Сівым у Чэхаўшчынскай дапаможнай школе–інтэрнаце (для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця).
Мерапрыемства з’яўляецца агульнашкольным, у ім задзейнічаны вучні з 1-га па 9-ты класаў.
Пажадана каб у ролі вядучага быў настаўнік музыкі, музычны кіраўнік ці іншы педагог з музычнай адукацыяй.
Гэта мерапрыемства магчыма правесці і ў звычайнай агульнаадукацыйнай школе, толькі заданні патрэбна змяніць на больш складаныя.
Свята ў школьным клубе ЮНЭСКА
Шаноўныя калегі!
Запрашаем вас 20 снежня на святкаванне 5-годдзя надання клубу пры СШ№45 пачэснага звання ЮНЭСКА. Пачатак у 11 гадзін у метадычным кабінеце школы (вул. Чкалава, 47А). Вас чакае сяброўская сустрэча, канцэрт, абмеркаванне планаў.
Зацікаўленыя – тэлефануйце куратару клуба Ніне Каўпак па e-mail Nina-valoshki@tut.by або па маб. тэл. 5969068.
Стыпендыі фонду “Ротары” па магістарскіх праграмах



