Архіў навін
Апошні тэрмін падачы заявак – 30 сакавіка!
Cultural and Educational Enrichment Project (CEEP) прапануе пяць тыдняў побыту ў амерыканскіх сем’ях для старшакласнікаў з Беларусі. Удзельнікаў чакае праграма, якая дасць уяўленне пра мясцовую супольнасць, штат і краіну; бізнес-тыдзень на тэрыторыі ўніверсітэта; валанцёрская дзейнасць і выкананне праектаў з прымаючай сям’ёй.
Пабачыла свет другая частка мультымедыйнага метадычнага дапаможніка “Гадуем беларусаў: Для сярэдняй школы”.
“Гадуем беларусаў” – праект, ініцыятарам якога выступіла каманда інфармацыйна-метадычнага сайта Nastaunik.info.
Дыск «Гадуем беларусаў"
Педагог і грамадская дзяячка Тамара Мацкевіч – укладальніца дыска, – перакананая, што трэба гадаваць беларусаў, а не перавыхоўваць ужо дарослых і прапануе настаўнікам і дзецям мультымедыйны дыск «Гадуем беларусаў» — мультымедыйную складанку дапаможных матэрыялаў для настаўнікаў і бацькоў.
Ігар Кузьмініч
У кожнага народа некалі пачынаецца зіма. І прышла аднаго разу зіма да нас. І была тая зіма доўгаю і страшнаю.
Снегу так многа нанесла, што не было разабраць, дзе ісці і што рабіць. Разгубіліся тады людзі і кожны ў свой бок пачаў глядзець. Перасталі думаць пра сябе як пра гаспадароў нашай беларускай зямлі. Кожны думаў, адно, як самому жывым застацца...
Але была на нашай зямлі адна маці, што моцна любіла сваё толькі народжанае дзіцянятка.
Апошні тэрмін падачы заявак – 5 чэрвеня
У ліпені-жніўні 2011 года на базах дзяржаўных устаноў адукацыі ў Беларусі пройдуць летнікі па навучанні гутарковай гішпанскай, нямецкай, польскай і кітайскай моваў, для беларускіх і замежных школьнікаў ва ўзросце 7–18 гадоў. Абавязковая ўмова для ўдзелу – вывучэнне адной з гэтых моваў на працягу не менш чым 1 года.
Выкладанне ў летніках ладзяць носьбіты мовы з Венесуэлы, Кітая, Польшчы, Германіі, а таксама беларускія настаўнікі і студэнты. Моўныя заняткі будуць праходзіць штодня да абеду, а таксама па абедзе і ўвечары ў нестандартнай форме.
Адкрыццё: 11.30
РМГА “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства” сумесна з Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы ладзіць у Вязынцы традыцыйнае беларускае свята “Гуканне вясны”.
Кірмаш рамёстваў, веснавыя карагоды вакол вогнішча, народныя гульні і забавы, традыцыйныя танцы пад дуду, гукальныя песні ад гуртоў Калыханка (в. Міханавічы), Квецень, Княжыч (Полацк), Горынь, Niamiha, Guda, Гасцінец (Ракаў) і гурта пад кіраўніцтвам Вольгі Емельянчык (Полацк).
Ігар Кузьмініч
У кожнага народа некалі пачынаецца зіма. І прышла аднаго разу зіма да нас. І была тая зіма доўгаю і страшнаю.
Снегу так многа нанесла, што не было разабраць, дзе ісці і што рабіць. Разгубіліся тады людзі і кожны ў свой бок пачаў глядзець. Перасталі думаць пра сябе як пра гаспадароў нашай беларускай зямлі. Кожны думаў, адно, як самому жывым застацца...
Але была на нашай зямлі адна маці, што моцна любіла сваё толькі народжанае дзіцянятка. Як быў снежань, яна хутала і ўкрывала яго ад снегу, грэла сваім цяплом. Калі лёдам студзіў студзень, яна бліжэй да сваіх цёплых грудзей туліла дзіцяня, паіла цёплым малаком сваім, грэла сваім сэрцам.
Ішоў час, хлопчык рос. І вось ён ужо сам спрабаваў знайсці адказ, чаму ў іншых кутках зямлі даўно вясна, а да нас сонца не хоча нават завітаць. Хлопчык разумеў, што, акрамя яго, няма нікога, хто мог бы прывесці сонца і разбудзіць людзей. Паказаць, што беларусы самі могуць і што беларусы самі здольны гаспадарыць і заклікаць да нас сонца.
Прэзентацыя для інтэрактыўнай дошкі, план-канспект урока. Даслала Юлія Паўлава, Барысаў. Клас: 5.
Антонімы, іх роля ў маўленні: Прэзентацыя для інтэрактыўнай дошкі, план-канспект урока
Даслала Юлія Паўлава (ДУА “Гімназія № 1 г.Барысава”) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Прадмет: Беларуская мова. Клас: 5.
Мэты ўрока: садзейнічаць паглыбленню ведаў пра ролю антонімаў у беларускай мове; удасканальваць ўменне знаходзіць антонімы ў тэксце, вызначаць іх сэнсава-стылістычную ролю; фарміраваць ўменне падбіраць антонімы да слоў розных семантычных груп; стварыць умовы для папаўнення лексічнага запасу вучняў; фарміраваць навыкі правільнага пісьма; выхоўваць любоў да Беларусі, павагу да матуль.
Пётра Садоўскі
(Томпсан, Эва. Песняры імперыі: расійская літаратура і каланіялізм.