Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
22.03.2011

Цягам 20 тыдняў старшакласнікі смаргоньскай СШ №5 навучаліся на дыстанцыйных курсах, прысвечаных устойліваму развіццю і экалагічнай адукацыі, паводле праграмы Шведскага універсітэта (Лунд). Да іспытаў і атрымання сертыфікатаў дайшлі 3 фіналісты. Цяпер выпускнікі пачалі працу над школьнымі праектамі (скіраванымі на эканоміію вады ці электраэнергіі, праблемы мясцовага ўстойлівага развіцця ці экалогіі).

22.03.2011

Даслала Юлія Паўлава, Барысаў. Клас: 5. Мэта ўрока: узнавіць і паглыбіць веды вучняў па правапісе у, ў; паўтарыць веды пра адрозненне складовых і нескладовых гукаў; развіваць уменне правільнага пісьма, навучыць прымяняць атрыманыя веды на практыцы; выхоўваць любоў да роднай мовы, да Беларусі, да яе навакольнага асяроддзя.

21.03.2011

Правапіс у, ў: Прэзентацыя для інтэрактыўнай дошкі, план-канспект урока
Даслала Юлія Паўлава (ДУА “Гімназія № 1 г.Барысава”) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку»
Прадмет: Беларуская мова. Клас: 5.
Мэта ўрока: узнавіць і паглыбіць веды вучняў па правапісе у, ў; паўтарыць веды пра адрозненне складовых і нескладовых гукаў; развіваць уменне правільнага пісьма, навучыць прымяняць атрыманыя веды на практыцы; выхоўваць любоў да роднай мовы, да Беларусі, да яе навакольнага асяроддзя.

21.03.2011

Ігар Карней, Радыё Свабода

21 сакавіка адбудзецца ўрачыстае адкрыццё пазачарговай адукацыйнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага. Такая неабходнасць з'явілася ў сувязі са шматлікімі фактамі адлічэнняў студэнтаў з беларускіх ВНУ пасля падзеяў 19 снежня. Польскі ўрад абвясціў аб пачатку набору студэнтаў на праграму для рэпрэсаванай моладзі імя Кастуся Каліноўскага яшчэ ў студзені, і неўзабаве для вызначаных асобаў пачнуцца падрыхтоўчыя курсы польскай мовы.
Упершыню польскія навучальныя ўстановы змогуць прыняць не толькі студэнтаў, але і аспірантаў і нават звольненых па палітычных матывах выкладчыкаў ВНУ.

21.03.2011

Дапаможам малому Франку знайсці беларускамоўных аднакласнікаў!
У верасні Франак пойдзе ў школу ў Брэсце. Бацькі хлопчыка шукаюць аднадумцаў, якія таксама жадаюць навучаць дзяцей па-беларуску.
Лістуйце на soap@euroradio.fm 

18.03.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 31 сакавіка, 14.00
Міністэрства замежных справаў Польшчы абвясціла адкрыты конкурс “Супольныя польска-беларускія праекты-2011”.
Падтрымліваюцца:
• культурная супраца ў розных галінах культуры: кіно, тэатр, музыка, літаратура і г. д.;
• супраца ў галіне адукацыі школ, універсітэтаў і іншых навучальных установаў; навукова-тэхнічная супраца;
• супраца з установамі культуры: галерэі, музеі і г.д.;
• грамадская дыпламатыя на ўмацаванне польска-беларускіх адносінаў.

18.03.2011

Глафіра Ляткоўская, Настаўніцкая газета

У чэрвені 2009 года ў «Настаўніцкай газеце» быў апублікаваны артыкул “Дашкольная адукацыя на беларускай мове. Цалкам магчыма, але...” (№ 78 ад 23 чэрвеня 2009 г.). Яго аўтар, Дар’я Каткоўская, расказвала пра складанасці, з якімі сутыкнулася яе сям’я пры ўладкаванні сына Алеся ў беларускамоўную групу ў адным са сталічных дзіцячых садоў.
У выніку беларускамоўная група ў дзіцячым садзе № 570, што знаходзіцца ў сталічным мікрараёне Сухарава, усё-такі з’явілася.

18.03.2011

20 сакавіка
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае на мерапрыемства “Гуканне вясны”, якое адбудзецца 20 сакавіка з 12.30 да 15.00 і прысвечана народнаму святу «Саракі». Галоўны герой на свяце – жаваронак, які лічыўся вестуном вясны. З гэтай нагоды дзяцей і дарослых чакае незвычайная забава!
Пад час свята гушкайцеся на арэлях, грэйцеся каля вогнішча, вадзіце вакол яго карагоды, кінце свой голас вышэй у неба разам з веснавымі спевамі ў выкананні гасцей свята.

18.03.2011

Глафіра Ляткоўская, Настаўніцкая газета

У чэрвені 2009 года ў "Настаўніцкай газеце" быў апублікаваны артыкул “Дашкольная адукацыя на беларускай мове. Цалкам магчыма, але...” (№ 78 ад 23 чэрвеня 2009 г.). Яго аўтар, Дар’я Каткоўская, расказвала пра складанасці, з якімі сутыкнулася яе сям’я пры ўладкаванні сына Алеся ў беларускамоўную групу ў адным са сталічных дзіцячых садоў.
У выніку беларускамоўная група ў дзіцячым садзе № 570, што знаходзіцца ў сталічным мікрараёне Сухарава, усё-такі з’явілася. Малы Алесік, сын Ігара і Дар’і, а таксама іншыя малыя штодзень чуюць беларускую мову і размаўляюць на ёй, як і хацелі бацькі. Адзначу, што са з’яўленнем беларускамоўнай групы ў жыццядзейнасці сада не адбылося нейкіх кардынальных змен. Можна было б сказаць, што сітуацыя вырашылася станоўча, калі б сёлета гісторыя не атрымала працяг.

18.03.2011

Даслаў Аляксей Бурнасенка (УА Цэнтр Пазашкольнай Працы “Кантакт” Цэнтральнага раёна, Мінск) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Матэрыялы 1 тома мультымедыйнай відэашколы “Традыцыйныя Танцы Беларусі”.
Дзевяць беларускіх танцаў: відэа, аўдыё, ноты, асноўныя крокі і фігуры, тлумачэнні.


Старонкі