Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
16.03.2012

Ірына Асташкевіч, Звязда

«Пайшла аднойчы літара «у» ў краму, купіла сабе абаранак. Адкусіла палавінку, а больш есці не захацела. Так атрымалася «Ў» (у нескладовае). Менавіта так уяўляе гісторыю з’яўлення ўнікальнай літары беларускага алфавіта чацвёртакласнік гомельскай гімназіі № 51 Вячаслаў Ермакоў.
Хлопчык, як і іншыя школьнікі малодшых класаў гэтай установы адукацыі, прыняў удзел у праекце «Згодна з правілам новым пішам у нескладовае». Між іншым, менавіта дзеці падказалі выкладчыкам тэму, якая будзе прадстаўлена на гарадскім фестывалі творчых праектаў. Дарэчы, у мінулыя гады вучні гімназіі № 51 ужо станавіліся пераможцамі: з праектамі пра залежнасць ад мабільнага тэлефона, пра шкоду фаст-фуду і пра стварэнне дзіцячай пляцоўкі. Апошняя прапанова, прынамсі, была адразу рэалізавана ў адным з двароў.

16.03.2012

Андрэй Русаў, adukacyja.info

Сумоўе з’яўляецца апошняй прыступкай у працэсе адбору паспяховых заявак. Таму запрашэнне на яго атрымліваюць толькі тыя кандыдаты, якія трапілі ў шорт-ліст па выніках папярэдніх этапаў.
Гэтая працэдура мае некалькі асаблівых функцый. Напрыклад, на сумоўі прыёмная камісія можа здабыць дадатковую інфармацыі аб патэнцыяльным студэнце. Але ж яго асноўнай мэтай з’яўляецца ацэнка асабістых якасцяў кандыдата. Пры дапамозе інтэрв’ю даецца адзнака камунікатыўным здольнасцям, уменню слухаць, хутка і гібка думаць, стылю паводзінаў у стрэсавай сітуацыі, сталасці апліканта. Магчыма, што члены прёмнай камісіі будуць шукаць падцверджанне таго пазітыўнага ўражання, якое аказаў на іх пакет дакументаў, дасланы для паступлення. Таму на сумоўі асаблівая ўвага надаецца супярэчнасцям паміж словамі кандыдата і тым, што напісана ў дасланых паперах.

16.03.2012

Уладзімір Арлоў. Адкуль наш род (аўдыёкніга)

Апавяданні з гісторыі Беларусі для малодшых школьнікаў.
Аўдыёкнігу склалі займальныя і пазнавальныя апавяданні з гісторыі Беларусі.
Сярод герояў — князі Усяслаў Чарадзей і Вітаўт Вялікі, асветнікі Еўфрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі, першадрукар Францішак Скарына і канцлер Леў Сапега, ваяводы Канстанцін Астрожскі і Ян Кароль Хадкевіч, правадыры паўстанцаў Тадэвуш Касцюшка і Кастусь Каліноўскі.

16.03.2012

Уладзімір Арлоў. Адкуль наш род (аўдыёкніга)

Апавяданні з гісторыі Беларусі для малодшых школьнікаў.
Аўдыёкнігу склалі займальныя і пазнавальныя апавяданні з гісторыі Беларусі.
Сярод герояў — князі Усяслаў Чарадзей і Вітаўт Вялікі, асветнікі Еўфрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі, першадрукар Францішак Скарына і канцлер Леў Сапега, ваяводы Канстанцін Астрожскі і Ян Кароль Хадкевіч, правадыры паўстанцаў Тадэвуш Касцюшка і Кастусь Каліноўскі.

14.03.2012

Сёлета цэнтралізаванае тэставанне перанесена на ранейшыя тэрміны і адбудзецца 13–27 чэрвеня. Рэзервовы дзень  — 4 ліпеня. Рэгістрацыя  — з 27 чэрвеня па 1 ліпеня

12.03.2012

Апошні тэрмін падачы матэрыялаў – 1 мая

Нацыянальны конкурс журналісцкіх матэрыялаў для маладых і пачынаючых аўтараў ладзяць Гродзенскае грамадскае аб’яднанне «Цэнтр «Трэці сектар» і грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў» у межах Фестывалю моладзевай журналістыкі «Твой стыль».
Да ўдзелу запрашаюцца журналісты са стажам працы не больш за 3 гады альбо журналісты-пачаткоўцы ў асноўных намінацыях: «Маё пакаленне»; «Твой стыль»; «Свет вачыма». Спецыяльныя намінацыі ад партнёраў Фестывалю: «Краіна Цмокаў. Старыя-новыя сімвалы Беларусі»; «Нестандартная Беларусь»; «Еўрапейская будучыня Беларусі»; «Беларускае мысленне і адукацыя»; «Лепшы матэрыял на тэму моладзевага лідарства ў Беларусі»; «Свабоднае слова. Лепшы матэрыял пра пытанні свабоды слова ў Беларусі»; «Лепшае журналісцкае расследаванне ў галіне аховы навакольнага асяроддзя».
На конкурс могуць быць прадстаўлены як працы, апублікаваныя ў 2011 – 2012 гг., так і неапублікаваныя пакуль матэрыялы.

12.03.2012

Арганізацыйны сход – 23 сакавіка

Бясплатныя заняткі па беларускай мове і гісторыі для вучняў 7—9 класаў школ Мінска і Мінскага раёна з дасведчанымі выкладчыкамі арганізуе ГА «Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны».
Арганізацыйны сход – 23 сакавіка (пятніца). Пачатак: 18.30 на Сядзібе ТБМ (вул. Румянцава, 13, раён метро «Плошча Перамогі»).

09.03.2012

Дэманстрацыі Power Point на наступныя тэмы: «Канструкцыя галінавання», «Састаўныя ўмовы», «Састаўны аператар», «Фарматаванне тэксту». Аўтар: Ігар Сасімовіч, глыбоцкая СШ №3

09.03.2012

Інфарматыка 8 клас: Навучальныя матэрыялы

Дэманстрацыі Power Point на наступныя тэмы: «Канструкцыя галінавання», «Састаўныя ўмовы», «Састаўны аператар», «Фарматаванне тэксту».
Аўтар: Ігар Сасімовіч, глыбоцкая СШ №3

08.03.2012

Ва ўзаемнай ацэнцы дзеці добра разумеюць аднакласніка, работу якога правяраюць, бо толькі што самі выконвалі такую ж задачу. З другога боку, яны вучацца іншаму падыходу да праблемы.

Старонкі