Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
11.10.2010

Апошні тэрмін падачы канцэпцый праектаў — 19 лістапада 2010 г.

Еўрапейская камісія абвясціла конкурс праектаў на тэму «Пашырэнне магчымасцяў у сферы культуры».
Мэта праектаў гэтага конкурсу — зрабіць унёсак у стварэнне палітычных, нарматыўных, інстытуцыянальных і эканамічных умоў, спрыяльных умацаванню сферы культуры і яе суб'ектаў як вектара эканамічнага і сацыяльнага развіцця.
У конкурсе маюць права ўдзельнічаць юрыдычныя асобы, некамерцыйныя арганізацыі, а таксама заяўнікі, якія адпавядаюць наступным катэгорыям: грамадскія арганізацыі, рэгіянальныя міжурадавыя аб'яднанні, дзяржаўныя органы, арганізацыі з удзелам дзяржавы, мясцовыя органы ўлады.

Чытаць болей /


11.10.2010

Анкеты-заяўкі прымаюцца да 15 кастрычніка 2010 г.

Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў сумесна з Радай Еўропы набірае слухачоў на 2010 – 2011 г. для грамадзян Рэспублікі Беларусь узростам да 35 год.
Заняткі будуць праводзіцца ў выглядзе трох альбо чатырох сесій, першую з якіх плануецца правесці ў канцы 2010 г., а апошнюю – летам 2011 г. у Страсбургу (Летні Універсітэт дэмакратыі). Кожная сесія будзе доўжыцца тры – чатыры дні, Летні універсітэт дэмакратыі – 4 – 6 дзён.
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных выбарных і адміністрацыйных органаў, дзяржаўных устаноў, прадстаўнікі недзяржаўнага сектара эканомікі, грамадскіх аб'яднанняў, дзеячы навукі і адукацыі, журналісты, палітыкі, палітолагі, эканамісты, юрысты ва ўзросце да 35 гадоў, якія маюць значныя дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці. Як правіла, для ўдзелу неабходна мець вышэйшую адукацыю.

Чытаць болей /


11.10.2010

Сайт Nastaunik.info заняў першае месца ў конкурсе «Лепшы сайт у сферы нефармальнай адукацыі за 2010 год», паводле экспертнай ацэнкі прафесійнага журы.
У конкурсе, які ладзіўся ў межах III Фестывалю нефармальнай адукацыі, удзельнічалі 19 беларускіх інтэрнэт-рэсурсаў, скіраваных на развіццё асабовых ды прафесійных кампетэнцый і пашырэнне нефармальнай адукацыі ў Беларусі.
Каманда Nastaunik.info атрымала дыплом, сімвал Фестываля – статуэтку «Пятровіч» і мадэм Life:)!
Нашыя словы падзякі пад час урачыстай цырымоніі: Nastaunik.info стварае актыўнага настаўніка – актыўны настаўнік стварае Nastaunik.info!

Павіншаваць

11.10.2010

13 кастрычніка 2010 г.

Культурна-асветніцкая ўстанова «ЦСІ «Новае грамадства» і Міжнародная грамадская арганізацыя «Добрая воля» запрашаюць на Круглы стол "Пытанні хатняй адукацыі ў Беларусі".
Калі: 13 кастрычніка: 10.30 -12.00
Дзе: Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр (праспект Газеты «Праўда», 11.)
Тэма: Пытанні і праблемы дамашняй адукацыі (навучання) ў святле меркаванага прыняцця гэтай восенню Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

07.10.2010

Настаўнік выбірае

Ці мае права настаўнік браць удзел у агітацыйнай кампаніі? Ці мусіць настаўнік браць удзел у агітацыйнай кампаніі?

- Выкладчыкі подласці? >>>
- З пікетаў за Лукашэнку: «Такой ганьбы мы не ведалі за ўсё жыццё!» >>>
- «Браць удзел у агітацыйнай кампаніі настаўнікі не павінны» >>>
- Настаўнікаў прымусілі сабраць па 300 подпісаў за Лукашэнку >>>
- Подпісы за Лукашэнку збірала адміністрацыя ўніверсітэту >>>

А што скажаце вы, шаноўныя сябры? Ці лёгка вам зрабіць свой выбар?

Абмеркаваць


07.10.2010

Апошні дзень падачы заявак – 25 кастрычніка

Фонд імя Фрыдрыха Эберта ў Беларусі абвясціў конкурс на ўдзел у праграме навучання і трэнінгаў «Форум маладых лідэраў».
Калі вам ад 18 да 25 гадоў, вы размаўляеце па-англійску і маеце час на працягу году ўдзельнічаць у мерапрыемствах Форуму, то смела можаце дасылаць заяўкі на ўдзел.



07.10.2010

8, 11 кастрычніка


Паэты Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк правядуць літаратурна-музычныя сустрэчы:

У Стоўбцах(8 кастрычніка):
- Стаўбцоўская СШ №29 (вул.Міцкевіча, 6). Пачатак – а 10:00;
- Стаўбцоўская школа-гімназія №1 (вул. Камінтэрна, 2). Пачатак – а 11:30;
- Стаўбцоўская дзіцячая бібліятэка (вул. Сацыялістычная, 79). Пачатак — а 13:00.

У Нясвіжы (11 кастрычніка): 
- Нясвіжская гімназія. Пачатак – а 10-ай; 
- Нясвіжская СШ №3. Пачатак – а 12-ай;
- Нясвіжскі раённы ліцэй. Пачатак – у 14–00.
budzma.org


07.10.2010

Шаноўныя калегі! 
Настаўнік.info прапануе вам унікальную магчымасць: задаць наўпростае пытанне амерыканскаму школьніку ці настаўніку – і атрымаць адказ.
У наступны аўторак наш карэспандэнт наведае Appleton West High School (г. Эплтан, штат Вісконсін, ЗША). Цягам цэлага дня ён будзе ўдзельнічаць у падрыхтоўцы і правядзенні заняткаў, пазакласных мерпрыемстваў, вучнёўскіх хатніх заданняў, папрысутнічае на настаўніцкіх нарадах.  
Асабіста ці разам з вучнямі вы можаце распытаць сваіх калегаў, падзяліцца ўласнымі думкамі, зазначыць найбольш цікавыя для беларусаў тэмы. Паводле вашых запытаў на «Настаўніку.інфо» будзе зроблены рэпартаж.
Просім пакідаць вашыя пытанні да аўторка 12 кастрычніка.

Задаць пытанне /


06.10.2010


Сябры і калегі! Настаўнік.info  ўдзельнічае ў конкурсе адукацыйных інтэрнэт-рэсурсаў у межах Трэцяга Фестывалю нефармальнай адукацыі. Вельмі дзякуем вам за вашую падтрымку!

Прагаласаваць за Настаўнік.info

Старонкі