Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
28.10.2009

Прэзентацыя «Старадаўнія сядзібы Гомельшчыны»



Матэрыял прэзентуе інфармацыю, сабраную вучнямі гомельскай гімназіі №10 пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Н.Ф. Васіленкі і кіраўніцы абласнога цэнтра краязнаўства і турызму І.У. Варапінавай



Спампаваць матэрыял (ppt, 2,2 МБ)




24.10.2009

Міжнародная школа правоў чалавека ў Мінску

«Студэнцкая Рада» пры падтрымцы Міжнароднай сеткі па правах студэнтаў і міжнароднага Моладзевага Праваабарончага Руху (МПД) запрашае Вас да ўдзелу ў праекце «Студэнт. Веды і дзеянне», які будзе праходзіць у лістападзе гэтага года ў Мінску.


Калі Вам цікава і Вы не абыякавыя да правоў студэнтаў, гатовыя ўдзельнічаць у вырашэнні актуальных грамадскіх праблем, злучаных з імі, тады гэтая праграма для Вас.


Мы прымаем заяўкі на ўдзел у Праграме ад кандыдатаў з Беларусі, Расіі і Украіны, не старэйшых за 30 гадоў. На асобных умовах могуць быць разгледжаны заяўкі з іншых краін.




23.10.2009

Імпрэзы ў беларускіх школах

Новы творчы тандэм у складзе Алеся Камоцкага і Антаніны Хатэнка правядзе культурніцкую сустрэчу са школьнікамі СШ №207 гораду Мінску 27 кастрычніка.


Сустрэча распачнецца ў 16.00 па адрасе: Рафіева, 103.


Чарговыя творчыя сустрэчы з артыстам і тэлевядучым “Новых падарожжаў дылетанта” на канале СТБ Юрыем Жыгамонтам маюць адбыцца 27 кастрычніка.


Актор сустрэнецца ў 13.30 з навучэнцамі СШ № 1 (вул. Савецкая, 7) Чашнікаў Віцебскай вобласці 26 кастрычніка і ў 13.00 – са школьнікамі СШ № 2 (вул. Панчука, 3) Новалукомля Чашніцкага раёну 27 кастрычніка.


Паводле budzma.org



23.10.2009

Культурніцкі візіт у ЗША

Для каго: падлеткі. Дзе: ЗША. Калі: ліпень 2010. Дэдлайн: 29/10/2009.


Удзельнікі будуць мець магчымасць пазнаёміцца з амерыканскай культурай і рэпрэзентаваць беларускую.


Падрабязная інфармацыя пра крытэрыі адбору ўдзельнікаў, заяўкі на ўдзел
і патрабаванні да кандыдатаў на старонцы
www.ycopportunity.org/webForms/index.php?frmno=38
.


Вынікі адбору будуць вядомыя пасля 15 снежня.


Дэдлайн падачы заявак – 29 лістапада.

Паводле budzma.org



23.10.2009


Беларускі правапіс: традыцыі, пераемнасць і перспектывы

Прэзентацыя, падрыхтаваная Уладзімірам Куліковічам, кандыдатам філалагічных навук, змяшчае асноўныя параграфы новага закону аб правапісе, датычныя зменаў у арфаграфіі і пунктуацыі, а таксама супастаўляльную табліцу старых і новых правілаў напісання.


Спампаваць матэрыял (ppt, 700 КБ)




23.10.2009


Прэзентацыя, Прэзентацыя, падрыхтаваная Уладзімірам Куліковічам, кандыдатам філалагічных навук, змяшчае асноўныя параграфы новага закону аб правапісе, датычныя зменаў у арфаграфіі і пунктуацыі, а таксама супастаўляльную табліцу старых і новых правілаў напісання.


Спампаваць матэрыял (ppt, 700 КБ)




22.10.2009

Якую мову лічаць роднай магілёўскія школьнікі?

Як, вядома, у магілёўскіх школах няма ніводнага класа, дзе выкладанне вялося б па-беларуску. Бясспрэчна і тое, што абсалютная большасць шкаляроў Магілёва карыстаецца рускай мовай у паўсядзённым жыцці. А вось хто іх, нягледзячы на рускамоўнасць, лічыць роднай усё ж беларускую мову?


З нагоды правядзення рэспубліканскага перапісу насельніцтва настаўнік Юрась Каласоўскі вырашыў правесці апытанне наконт роднай мовы сярод вучняў адной з гімназій горада, у якой працую настаўнікам. І кожнаму з больш як сотні маіх вучняў 5–7-х класаў прапанаваў вызначыць сваю родную мову і аргументаваць уласны выбар.


Пры гэтым патлумачыў толькі, што родная мова – гэта тая, якую сам чалавек вызначае для сябе роднай па тых ці іншых прычынах. А значыць, чалавек можа і не размаўляць у паўсядзённым жыцці на той мове, якую лічыць роднай.

Чытайце падрабязней на старонцы ТБМ Магілёва





20.10.2009

Імпрэзы ў беларускіх школах

Паэтычны дуэт у складзе Эдуарда Акуліна і Леаніда Дранько-Майсюка выступіць перад шэрагам вясковых школ у Любанскім раёне Мінскай вобласці 12 лістапада.


СШ вёскі Загалле прыме паэтаў у 10.00, СШ вёскі Сосны – у 11.15, Палічынская вясковая школа – у 12.30 (в. Палічын), а ў 13.30 – СШ вёскі Малыя Гарадзяцічы.

Творчыя сустрэчы з Антанінай Хатэнка і Алесем Камоцкім маюць адбыцца ў Пружанах Брэсцкай вобласці ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык”, які знаходзіцца на вуліцы Урбановіча, 21 кастрычніка. Сустрэча ладзіцца ў “гасцёўні” і распачнецца ў 17.00.


Наступная сустрэча адбудзецца перад школьнікамі СШ в. Шані Пружанскага раёну 22 кастрычніка і распачнецца ў 11.30.

Паводле budzma.org



20.10.2009

Аўтар-укладалінік Мікола Савіцкі
Слоўнік-даведнік змяшчае больш за 2500 найбольш ужывальных тэрмінаў па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы. Кожны тэрмін прыводзіцца на беларускай і ангельскай мовах і даецца яго тлумачэнне на беларускай мове. Мэта слоўніка – спрыяць замацаванню беларускай тэрміналогіі па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы ў навуковай літаратуры і навучальным працэсе. Прызначаны для выкладчыкаў усіх тыпаў навучальных устаноў, аспірантаў, студэнтаў і школьнікаў. Можа быць карысным навукоўцам і спецыялістам рознага профілю ў галіне інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі.
Спампаваць слоўнік (pdf, 1,9 Mb)





19.10.2009

Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы
Аўтар-укладалінік Мікола Савіцкі
Слоўнік-даведнік змяшчае больш за 2500 найбольш ужывальных тэрмінаў па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы. Кожны тэрмін прыводзіцца на беларускай і ангельскай мовах і даецца яго тлумачэнне на беларускай мове. Мэта слоўніка – спрыяць замацаванню беларускай тэрміналогіі па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы ў навуковай літаратуры і навучальным працэсе. Прызначаны для выкладчыкаў усіх тыпаў навучальных устаноў, аспірантаў, студэнтаў і школьнікаў. Можа быць карысным навукоўцам і спецыялістам рознага профілю ў галіне інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі.
Спампаваць слоўнік (pdf, 1,9 Mb)





Старонкі