Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
04.05.2007

6 мая па беларускім народным каляндары адзначаеца Юр'е. На Юр'е ці свята жывёлаў кажуць «Як дождж на Юр'я – хлеб і будзе і ў дурня». Прапануем для Вашага карыстаньня сцэнар народнага свята для школы Алены Малашонак «Юр’е на двары – кароўку ў поле гані"
Загрузіць файл DOC

04.05.2007

КАЎРЫГА Павел Антонавіч – дацэнт кафедры агульнага землязнаўства геаграфічнага факультэта БДУ.  >>>

04.05.2007

CУХАЯ Тамара Аляксандраўна – дацэнт кафедры вышэйшай матэматыкі №3 Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. >>>

04.05.2007

Гэтая старонка знаёміць Вас з педагогамі – асобамі. Менавіта на Асобах і трымаецца сёння беларуская адукацыя.
Прапануем вучням і студэнтам дасылаць звесткі пра сваіх любімых педагогаў.

03.05.2007

Кнігa “Святы Казімір у Паазер'і”
Электронны варыянт кнігі перадаў для нашага сайта гісторык і краязнаўца Лявон Ульскі.
Але жыццё рухаецца наперад, друкаваны наклад хутка разышоўся праз інтэрнэт і свабодны продаж, пэўныя пастулаты ды інфармацыя ў кнізе састарэлі, актуальным ёсць другое выданне.
Аўтары прапануюць усім зацікаўленым пазнаёміцца з кнігай і далучыцца да абмеркавання другога выдання.

02.05.2007

Сёння ў Беларусі пачалася ўступная кампанія
У Беларусі пачалася рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставанні (ЦТ) 2007 года. Як распавёў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Міністэрства адукацыі Беларусі Мікалай Фяськоў, пункты рэгістрацыі ЦТ будуць працаваць з 8.00 да 20.00, уключаючы суботнія дні і нядзелю 27 мая.

29.04.2007

Адкрыты ліст міністру адукацыі настаўніка Мікалая Бусла
Паводле газеты "Наша слова" ад 25.04.2007
Міністру адукацыі Рэспублікі Беларусі сп. Аляксандру Радзькову.
Пане Міністру,
я дазнаўся, што ў чарговы раз Міністэрства адукацыі мае рэвізаваць змест школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Калі я расказаў пра гэта сваім калегам у школе, то яны таксама абурыліся i казалі непрыемныя для вуха словы. I не проста казалі, але абгрунтавана пярэчылі маючай адбыцца рэвізіі. Але, пане Міністру, яны Вам не напішуць. >>>

25.04.2007

Працоўная група «Адукацыя ў сферы правоў дзіцяці" прэзентуе свой сайт
Сайт створаны ў выглядзе блога. Блог (англ. blog, ад weblog, «сеткавы часопіс, дзённік падзеяў, жывы часопіс») – гэта публічны дзённік, дзе блогеры робяць пастаянна запісы і публікуюць каментары да актульных тэмаў, выкладаюць відэа ці фота.
Вы можаце стаць як аўтарам, так і наведвальнікам сайта. Наведвальнікі сайта маюць магчымасць знаёміцца з аўтарскімі каментарамі, аналітыкай на падзеі ў сферы правоў дзіцяці, а таксама пакідаць свае каментары да артыкулаў.

25.04.2007

Да ўвагі аматараў фальклору і архаічных спеваў.
Tаварыства Немагчымых Iніцыятываў „MОTYKA” запрашае на міжнародныя заняткі архаічнага спеву, фолькaвай песьні, якія адбудуцца на працягу 8–13 чэрвеня 2007 г. у «Kачыным Багне” (Польшча) – асяродку культурна-артыстычных ініцыятываў.
У занятках прымаюць удзел тры васьмiaсабовыя групы нямецкай, беларускай і польскай моладзі. Mэтай шасьцідзённай сустрэчы з’яўляецца інтэграцыя моладзі з трох краін а таксама развіццё артыстычных умеласцяў, пазнанне фальклорнай і архаічнай песні.
Інфармацыю аб ўдзеле дасылаць да 20 траўня 2007.
За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся :
Tаварыства Немагчымых Iніцыятываў „MОTYKA” вул. Св. Kацярыны 9, 87–100 Tорунь (Pl. Św. Katarzyny 9, 87–100 Toruń); тэл. (+48 56) 655 50 22. Аліцыя Чаеўская alucek@poczta.fm

25.04.2007

КОНКУРС ДЛЯ ТВОРЧЫХ ПЕДАГОГАЎ І ЗАХОПЛЕНЫХ ВУЧНЯЎ
Адміністрацыя сайта «Парта для настаўніка» АБ'ЯЎЛЯЕ КОНКУРС ДЛЯ ТВОРЧЫХ ПЕДАГОГАЎ І ЗАХОПЛЕНЫХ ВУЧНЯЎ
 Нататкі, парадоксы, цікавыя задачкі, малюначкі, вершы, аповеды...

Старонкі