Архіў навін
Пачаўся прыём дакументаў на завочнае аддзяленне бакалаўскіх праграм ЕГУ
Прыём дакументаў здзяйсняецца на наступныя бакалаўрскія праграмы:
– гісотрыя Беларусі і культурная антрапалогія;
– візуальны дызайн і медыя;
– культурная спадчына і турызм;
– медыя і камунікацыя: візуальная культура (кіно, тэлебачанне, Інтэрнэт), масавыя камунікацыі і журналістыка;
– міжнароднае права;
– паліталогія і еўрапейскія даследаванні;
– сацыяльная і палітычная філасофія;
– тэорыя і практыка сучаснага мастацтва.
Апошні тэрмін падачы дакументаў на завочнае аддзяленне бакалаўрскіх праграмаў: 24 ліпеня 2009 году (1-шы паток), з 27 ліпеня па 21 жніўня (2-гі паток).
Азнаёміцца з працэдурай прыёму і разгляду дакумэнтаў можна ў раздзеле «Правілы прыёму» на сайце: http://www.ehu.lt/news/notice/0013467/
Звярніце ўвагу на тое, што працэдура прыёму дакумэнтаў змянілася.
http://www.ehu.lt/studies/low_residency/programs/
Кантакты: Irma Jukauskaite, EHU Communications Officer, mob.: +370 680 20 586, i.zukauskaite@ehu.lt
Паводле рассылкі belngo.info
Конкурс асветніцкіх праектаў
У Дохе (горад на ўзбярэжжы Персіцкага заліву, сталіца эмірату Катар) з 16 па 18 лістапада 2009 году адбудзецца першы ў свеце Сусветны інавацыйны адукацыйны саміт (World Innovation Summit for Education, WISE), арганізатарам якога выступае Фонд адукацыі, навукі ды сацыяльнага развіцьця Катара.
У межах саміта пройдзе конкурс адукацыйных праектаў, па выніках якога будуць абвешчаныя пераможцы прэміі ў галіне інавацыйных тэхналогіяў у адукацыі.
Прэміямі будуць уганараваныя лепшыя адукацыйныя інавацыйныя праекты: рэалізаваныя практыкі і тэхналогіі, якія спрыяюць фармаванню прынцыпа новай мадэлі адукацыі.
Прымаюцца праекты з розных галінаў адукацыі ад арганізацыяў з любой кропкі свету.
Апошні тэрмін падачы заявак: 15 ліпеня. Заяўкі прымаюцца на англійскай мове.
Форма заявак і падрабязная інфармацыя – на сайце http://www.wise-qatar.org/en/awards
Паводле рассылкі belngo.info
Конкурс «Польшча '89 – Беларусь 91' – нераўназначныя змены»
Цэнтр Міжнародных зносінаў (Centrum Stosunkоw Miedzynarodowych) і партал
Belarus-Live.eu абвяшчаюць конкурс найлепшых артыкулаў, эсэ, рэпартажаў з Беларусі. Тэма: «Польшча 89'- Беларусь 91' – нераўназначныя змены».
Дасылайце на конкурс цікавыя рэпартажы, фота-рэпартажы, эсэ, артыкулы, аналітыку, якія асвятляюць падзеі, што паўплывалі на мінулыя 20 гадоў Беларусі і Польшчы, і іх узаемных дачыненняў (палітычных, сацыяльных, культурных).
Апошні тэрмін падачы работ: 10 жніўня 2009 году. Работы дасылайце на адрас: konkurs@csm.org.pl
Падрабязную інфармацыю аб конкурсе чытайце ў файле Abviestka_aficyjnaja.pdf.
Паводле рассылкі belngo.info
Прапануем вашай увазе цікавы артыкул пра гісторыю жыцця Яна Снядэцкага, рэктара Віленскага універсітэта, знанага астранома, матэматыка, грамадскага дзеяча і даследчыка гісторыі навукі, здольнага спалучыць высокую навуковую кваліфікацыю і талент, арганізацыйныя здольнасці і актыўную грамадскую пазіцыю. Матэрыял надрукаваны ў газеце «Наша слова».
Аўтар – Леанід Лаўрэш.
Спампаваць артыкул (doc, 240 КБ)
Паводле pawet.net
Артыкул «Ян Снядэцкі"
Прапануем вашай увазе цікавы артыкул пра гісторыю жыцця Яна Снядэцкага, рэктара Віленскага універсітэта, знанага астранома, матэматыка, грамадскага дзеяча і даследчыка гісторыі навукі, здольнага спалучыць высокую навуковую кваліфікацыю і талент, арганізацыйныя здольнасці і актыўную грамадскую пазіцыю. Матэрыял надрукаваны ў газеце «Наша слова».
Аўтар – Леанід Лаўрэш.
Спампаваць артыкул (doc, 240 КБ)
Паводле pawet.net
Экспрэс Салідарнасць – 2009
Пачаўся набор моладзі для ўдзелу ў другім выпуску Экспрэс Салідарнасці, арганізатарам якога з'яўляецца Еўрапейскі цэнтр салідарнасці ў супрацоўніцтве з Міністэрствам замежных спраў Польшчы. Першы выпуск праекта адбыўся летась у межах святкаваньня 25 гадавіны ўручэння Леху Валенсе Нобелеўскай прэміі міру. У ім прынялі ўдзел больш за 200 грамадзкіх актывістаў з 44 краінаў.
Другі выпуск Экспрэс Салідарнасці прымеркаваны да 70 гадавіны пачатку Другой Сусветнай вайны і адбудзецца з 26 жніўня па 2 снежня 2009 г.
Арганізатары кампенсуюць выдаткі на праезд і пражыванне ў Польшчы замежных удзельнікаў.
Каб прыняць удзел у наборы, неабходна запоўніць форму заяўкі на англійскай мове праз сайт: ecs.org.pl/index/solidarityExpressForm
Апошні тэрмін адпраўкі заявак: 25 чэрвеня 2009 г.
Паводле рассылкі belngo.info
Міжнародны семінар для моладзі ў Кіеве
Пачаўся набор удзельнікаў для новага праекта «Глядзець паверх межаў", да ўдзелу ў якім запрашаюцца студэнты і моладзевыя актывісты няўрадавых арганізацыяў з Беларусі, Украіны, Польшчы і Германіі.
Мэтай праекту з'яўляецца пашырэнне доступу да аб'ектыўных крыніцаў ведаў і інфармацыі аб Беларусі, а таксама стварэнне інтэрнэт-пляцоўкі для моладзі з краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, якая дазволіць ім лепш даведацца адзін аб адным і абмяняцца меркаваннямі.
Сямідзённы міжнародны семінар будзе праходзіць з 3 9 жніўня 2009 году ў гарадох Чарнігаве і Кіеве. Зацікаўленыя ва ўдзеле могуць азнаёміцца з патрабаваннямі на сайце: www.drumla.org.pl/index.php
Заяўкі, якія змяшчаюць рэзюмэ і суправаджальны ліст, адпраўляйце на адрас: drumla_s@wp.pl
Апошні тэрмін падачы заявак: 26 чэрвеня 2009 году.
Паводле рассылкі belngo.info
Сустрэчы і імпрэзы ў беларускіх школах
Творчая сустрэча з паэтамі Эдуардам Акуліным і Леанідам Дранько-Майсюком адбудзецца 24 чэрвеня ў Мядзелі. Даведкі па тэлефоне: (029) 637–66–43.
Дудар Зміцер Сідаровіч выступіць з канцэртамі 20 і 21 чэрвеня ў Любанскім раёне.
20 чэрвеня канцэрт адбудзецца ў дзіцячым летніку «Арэса». Пачатак у 17.00.
21 чэрвеня канцэрт пройдзе ў Доме культуры Любані. Пачатак у 12.00.
Паводле budzma.org
Навучальны тур у Польшчу – 2009
“Польска-амерыканскі фонд свабоды”, фонд „Borussia”, Калегія Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Эзяранскага і фонд “Адукацыя для дэмакратыі” запрашаюць актыўных студэнтаў з Беларусі на стажыроўку ў Польшчу.
У межах інтэнсіўнага двухтыднёвага побыту ў Польшчы, каардынаванага дасведчанымі грамадскімі арганізацыямі, удзельнікі змогуць азнаёміцца з дзейнасцю польскіх акадэмічных цэнтраў, даведацца аб працы грамадскіх арганізацыяў, сустрэцца з выдатнымі грамадскімі дзеячамі Польшчы, прыняць удзел у лекцыях, курсах, культурных мерапрыемствах.
Да ўдзелу ў праграме “Study Tours to Poland” запрашаюцца студэнты:
– ва ўзросце ад 18 да 21 году (якім да 1.07.2009 не споўніцца 22 гады), якія навучаюцца ў Беларусі і з'яўляюцца грамадзянамі краіны;
– з высокімі паказнікамі паспяховасці, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці.
Апошні тэрмін падачы заявак: 1 ліпеня 2009 году.
Заявы дасылайце па электронным адрасе: nabor2009@studytours.pl
Больш падрабязную інфармацыя чытайце на сайце: http://www.studytours.pl.
Паводле рассылкі belngo.info.
Летняя моладзевая акадэмія правоў чалавека і дэмакратычных ініцыятываў
Абвяшчаецца набор на ўдзел у міжнароднай праграме “Летняя моладзевая акадэмія правоў чалавека і дэмакратычных ініцыятываў”, якая будзе праходзіць у Польшчы з 16 па 25 жніўня 2009 года.
У Акадэміі прымуць удзел 25 моладзевых актывістаў з Польшчы, Германіі, Беларусі, Украіны і Расіі. З кожнай краіны на падставе пададзеных анкетаў шляхам правядзення конкурсу будзе адабрана па 5 кандыдатаў. Працоўная мова Акадэміі – руская.
Да ўдзелу ў конкурсе ад Беларусі запрашаюцца выпускнікі беларускіх нацыянальных адукацыйных праваабарончых праграмаў для моладзі, найперш – “Беларускай праваабарончай школы”.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць анкету, якая знаходзіцца ў файле anketa-bel.doc і даслаць яе на адрас беларускага каардынатара праграмы belschool@gmail.com з пазнакай у тэме “летняя Акадэмія”.
Апошні тэрмін падачы заявак: 28 чэрвеня 2009 году. Пра вынікі конкурсу прэтэндэнтам будзе паведамлена да 10 ліпеня 2009 году.
Арганізатары Акадэміі кампенсуюць выдаткі на візу, праезд (цягнік, аўтобус), забяспечаць пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў.
Адказы на ўсе дадатковыя пытанні можна атрымаць па электронным адрасе: belschool@gmail.com.
Падрабязную інфармацыю аб конкурсе чытайце на сайце: http://spring96.org/be/news/28749/
Паводле рассылкі belngo.info.



