Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
22.10.2008

Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў аб’яўляе конкурс

Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў сумесна з Радай Еўропы аб’яўляе набор слухачоў на 2008 – 2009 г.г. для грамадзян Рэспублікі Беларусь. Заняткі будуць праводзіцца ў выглядзе чатырох сесій, першая з якіх адбудзецца ў снежні ва Украіне, а апошняя – летам 2009 г. у Страсбурзе. Кожная сесія будзе доўжыцца тры– чатыры дні. Паміж сесіямі плануецца ўдзел слухачоў у даследчых праграмах і мерапрыемствах па распаўсюджванні атрыманых ведаў. Слухачы, якія паспяхова пройдуць курс навучання, атрымаюць дыплом Рады Еўропы.




20.10.2008

Конкурс па правах чалавека для гомельцаў

20 кастрычніка Гомельскае аддзяленне грамадскага аб'яднання «Прававая ініцыятыва» абвясціла конкурс, прысвечаны 60-годдзю Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Творчыя работы на тэму «Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека ў маім жыцці" і «Правы чалавека ў Беларусі" аргкамітэту конкурсу могуць накіроўваць навучэнцы і студэнты сярэдніх і вышэйшых вучэбных устаноў Гомеля.




20.10.2008

Фотаконкурс “Будзьма беларусамі!” стартуе 20 кастрычніка
Адкрытая грамадская кампанія “Будзьма!” абвяшчае конкурс фотаздымкаў.
Прапанаваныя на конкурс здымкі павінны ўяўляць сабою дакументальнае ці мастацкае ўвасабленне вобразаў, партрэтаў і сітуацый, якія ў аўтараў асацыююцца з Беларуссю ці беларусамі.
Пераможцы конкурсу будуць вызначаны ў наступных намінацыях:
1. “Людзі Беларусі” (асобы і характары нашых суайчыннікаў)
2. “Краіна Беларусь” (краявіды і сітуацыі, якія падкрэсліваюць унікальнасць нашай краіны)
3. “Будзьма еўрапейцамі!” (беларускія асобы, сюжэты і вобразы, якія паказваюць нашу еўрапейскасць)
Усе працы павінны мець наступныя звесткі: імя і прозвішча (па жаданні – нікнэйм), поўная дата нараджэння, зваротны электронны адрас, пажадана кантактныя тэлефоны.
Прымаюцца фотаздымкі памерам не больш за 1 мегабайт.
Фотаконкурс “Будзьма беларусамі!” будзе доўжыцца ад 20 кастрычніка 2008 г. да 31 сакавіка 2009 г.
Журы конкурсу: Міхал Анемпадыстаў, Андрэй Лянкевіч, Анатоль Кляшчук
Штомесяц будуць падводзіцца вынікі па кожнай з трох намінацый.
Працы-пераможцы за месяц будуць выстаўляцца на інтэрнэт-старонцы www.budzma.org, а іх аўтары будуць урачыста ўзнагароджаныя прызамі ад кампаніі “Будзьма!”. У сакавіку 2009 г. сярод штомесячных пераможцаў будуць вызначаныя лаўрэаты “Гран-пры” конкурсу ва ўсіх намінацыях. Апрача каштоўнага прызу, кожны з іх атрымае магчымасць займець персанальную старонку ў Інтернэце.
Адрас для дасылкі: razam@budzma.org Кантактныя тэлефоны: + 375 29 627 35 50, + 375 29 853 55 77
Паводле www.budzma.org

18.10.2008


Артыкул Леаніда Лаўрэша з газеты «Наша слова», прысвечаны жыццю прафесара Віленскай Акадэміі Францішка Нарвайша, з якога вынікае, што ў Гродне напрыканцы XVIII стагоддзя была абсерваторыя.

Спампаваць артыкул (doc, 32 КБ)

Паводле сайта pawet.net



Каментваць

18.10.2008

Астранамічная абсерваторыя ў Гародні

Артыкул Леаніда Лаўрэша з газеты «Наша слова», прысвечаны жыццю прафесара Віленскай Акадэміі Францішка Нарвайша, з якога вынікае, што ў Гродне напрыканцы XVIII стагоддзя была абсерваторыя.

Спампаваць артыкул (doc, 32 КБ)

Паводле сайта pawet.net



Каментваць

18.10.2008

У Мінску працуе выстава «Зямля і космас Язэпа Драздовіча»

15 кастрычніка ў Менску ў Доме-музеі I з'езду РСДРП адкрылася выстава «Зямля і космас Язэпа Драздовіча», прысвечаная 120-годдзю са дня нараджэння аднаго з заснавальнікаў нацыянальнага гістарычнага жывапісу, майстра дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва, скульптара, этнографа, фалькларыста, археолага, педагога і пісьменніка Язэпа Драздовіча.

У экспазіцыі прадстаўлена 177 твораў графікі, жывапісу, разьбярства па дрэве, у тым ліку знакамітыя маляваныя насценныя дываны «З замкам над возерам. Накцюрн» і «Тракайскі замак», творы, прысвечаныя касмічнай тэме, матэрыялы навуковых даследаванняў па астраноміі, а таксама фрагменты яго археалагічных калекцый.


Па словах доктара філалагічных навук Арсена Ліса, адкрыццё Я.Драздовіча як мастака адбылося паўстагоддзя таму. «Гэта быў выбітны графік, які афармляў першыя беларускія перыядычныя выданні, у тым ліку газету «Наша Ніва», першыя выданні беларускага каляндара. Гэта быў выбітны асветнік, які ўдзельнічаў у заснаванні беларускіх школ, дзе сам і выкладаў", — сказаў навуковец.

Паводле naviny.by



Каментваць

18.10.2008

Тэхнічныя праблемы 17-га кастрычніка

Сайт Настаўнік.інфо быў часткова недаступны з-за тэхнічных праблем з 10.30 да 20.00 17-га кастрычніка.
На сённяшні час усе праблемы вырашыны і сайт поўнасцю працуе.

17.10.2008

Настаўнік Мікалай Бусел думае пра Беларусь
Вядома, настаўніку лягчэй за ўсё зацыкліцца на вырашэнні надзённых праблемаў, якія дзяржава з дапамогай адукацыйнага чынавенства падкідае ўсё больш і больш. Але ёсць яшчэ настаўнікі, якія глядзяць на праблемы шырэй, якія здольныя і прааналізаваць і напісаць, што думаюць... Прапануем прачытаць артыкул Мікалая Бусла са Светлагоршчыны, дасланы ў газету «Наша Ніва»
Чытаць /

15.10.2008

Стыпендыі на даследчыя праекты

Беларускі Фонд Публічнай Палітыкі ў супрацоўніцтве з Беларускім
інстытутам Стратэгічных даследаванняў (www.belinstitute.eu) абвяшчае
конкурс стыпендый на даследчыя праекты на 2008–2009 гг. Працягласць
праграмы складае 4–9 месяцаў.

Стыпендыятам прадастаўляецца магчымасць незалежнай працы (з
рэгулярнымі кансультацыямі з запрошанымі экспертамі) над даследчым
праектам, які будзе ўхвалены камісіяй.

Тэмы даследаванняў:

эканамічныя праблемы, сацыяльныя і палітычныя падзеі, міжнародныя
адносіны, значныя для Беларусі.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца грамадзяне Беларусі, якія валодаюць
ведамі ў адпаведнай галіне, падцверджанымі справаздачай аналітычнай працы, акадэмічнага, адміністратыўнага досведу альбо досведу працы са СМІ, з'яўляюцца актывістамі грамадзянскай супольнасці. Прэтэндэнты мусяць падцвердзіць праесійныя здольнасці праз публікацыі,
рэалізаваную навукова-даследчую працу, і г.д.

Апошні тэрмін падачы заявак: 7 лістапада 2008 году.

Падрабязную інфармацыю аб конкурсе глядзіце тут


Паводле рассылкі belngo.info





15.10.2008

Ан-лайн журналістыка для пачаткоўцаў

Інтэрнэт-супольнасць “Moladz.org” абвяшчае набор таленавітых і
творчых маладых людзей для ўдзелу ў семінары па ан-лайн журналістыцы.

Сэмінар адбудзецца 26 кастрычніка 2008 году ў Мінску.

Удзел у семінары бясплатны, арганізатары таксама кампенсуюць выдаткі на праезд.

Анкеты знаходзяцца па спасылцы і прымаюцца да 20-га кастрычніка на адрас vkonkurs@gmail.com


Кантакты арганізатараў:

vkonkurs@gmail.com, 321–48–76 (velcom) – Надзея, 58–81–741 (mts) – Дар'я.

Паводле рассылкі belngo.info




Старонкі