Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
23.10.2007

Невядомы Мінск у конкурсе National Geographic

Мінскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі разам з тэлевізійным каналам National Geographic праводзяць фатаграфічны конкурс “Невядомы Мінск”. Усе, хто хоча ўзяць удзел у конкурсе, павінны даслаць свае працы на адрас: вул. Цнянская, 23А, Мінск, 220100 (калі вы ўжо маеце надрукаваныя адбіткі), альбо на электронную пошту konkurs@mtis.by у фармаце JPEG. Да ўдзелу ў конкурсе будуць прымацца не больш за 3 здымкі ад аднаго аўтара.

23.10.2007

Дзень Адчыненых Дзвярэй Амерыканскага Цэнтра

15 лістапада ў 16.00 у межах «Тыдня Міжнароднай Адукацыі" адбудзецца «Дзень Адчыненых Дзвярэй Амерыканскага Цэнтра: праекты, магчымасці, кірункі дзейнасці" па адрасе пр. Незалежнасці 169 (былы пр. Ф. Скарыны), каб. 512 (паўднёвае крыло). Калі ласка, пацвердзіце свой удзел па тэлефоне (017) 218–12–64 або па электроннай пошце advising@amcenter.by.


Паводле Amcenter.by

23.10.2007


Падборка ілюстрацый, праведзеная настаўніцай сярэдняй школы №5 г. Полацка Лерай Сом у адпаведнасці з праграмамі і падручнікамі па выяўленчым мастацтве для 5 класаў агульнаадукацыйных школ з 12-цігадовым тэрмінам навучання.

Прэзентацыі для ўрокаў адпаведных чвэрцяў 5 класа можна спампаваць па наступных спасылках:

1 чвэрць (ppt, 2,3 МБ)

2 чвэрць (ppt, 2,4 МБ)

22.10.2007


Ілюстрацыі да ўрокаў выяўленчага мастацтва
Падборка ілюстрацый, праведзеная настаўніцай сярэдняй школы №5 г. Полацка Лерай Сом у адпаведнасці з праграмамі і падручнікамі па выяўленчым мастацтве для 5 класаў агульнаадукацыйных школ з 12-цігадовым тэрмінам навучання.
Праект змяшчае прэзентацыі PowerPoint і тэкставыя апісанні да іх >>>

19.10.2007

Да ўвагі сацыяльных і спецыяльных педагогаў, выхавацеляў.
Асацыяцыя па працы з моладдзю па даручэнні Федэральнага міністэрства па справах сям’і, састарэлых грамадзян, жанчын і моладзі ФРГабвяшчае Міжнародную навучальную праграму для спецыялістаў па працы з моладдзю і ў сацыяльнай сферы. Праграма разлічаная на 8 тыдняў у перыяд з верасня па кастрычнік 2008 года.

17.10.2007

Нагадваем: Заяўкі на конкурс адукацыйных праектаў прымаюцца да 25 кастрычніка.
Конкурс накіраваны на падтрымку адукацыйнай і грамадскай дзейнасці педагогаў і адукатараў. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца настаўнікі, выкладчыкі вышэйшых і сярэднеспэцыяльных установаў, выхавацелі, асобы і грамадскія арганізацыі, якія працуюць ў сфэры фармальнай і нефармальнай адукацыі. Падрабязную інфармацыю аб конкурсе і форму заяўкі можна знайсці тут . Апошні тэрмін падачы заяўкі – 25 кастрычніка 2007 года.

17.10.2007

Талькаўскі фэст усё ж такі адбыўся
7 кастрычніка ў Тальцы сёмы раз прайшоў Талькаўскі фэст. Але сёлета над святам музыкі і спеваў навісла пагроза. Аказваецца, на гэты раз трэба было падаць заяўку на масавае мерапрыемства за 15 дзён. Арганізатарцы свята настаўніцы Наталлі Ільініч паведамілі, што дзверы клуба для культурнага мерапрыемства будуць зачыненыя. Няўжо ў нашай краіне ўжо нельга спяваць без дазволу?!
З гэтай прычыны на свята песні не даехалі дзіцячыя гурты, паэты з літаратурнага аб'яднання «Мар'інка». Але фэст прайшоў трошкі ў іншым фармаце, чым планавалася.

17.10.2007

Конкурс школьных і моладзевых праектаў «Еўрапейцы за мір»

Конкурс быў ініцыяваны нямецкім фондам «Памяць і будучыня» у 2004 годзе ў сувязі з 60-годдзем з дня заканчэння Другой сусветнай вайны і раней праводзіўся пад назвай «Мір для Еўропы – Еўропа за мір». Усяго ў перыяд з 2004 па 2007 гады былі падтрыманыя больш 200 праектаў.


У конкурсе могуць удзельнічаць сумесныя праекты, распрацаваныя ў межах партнёрскіх кантактаў паміж школамі і моладзевымі групамі з Германіі, краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і Ізраіля. Дапушчальны ўзрост удзельнікаў – ад 14 гадоў да 21 гады.


Цэнтральная тэма на 2008 год сфармуляваная наступным чынам: «Паходжанне і разнастайнасць. Адкуль мы? – Куды мы ідзем?». У цэнтры ўвагі будуць знаходзіцца лёсы людзей, у жыцці якіх важную ролю згулялі ўцёкі з месцаў сталага пражывання, выгнанне і эміграцыя, а таксама сучасныя формы і наступствы міграцыі.


Важнай умовай удзелу ў конкурсе з'яўляецца самастойная праца школьнікаў і моладзі над праектам – ад распрацоўкі і пастаноўкі пытанняў да арганізацыі і правядзенні сустрэч. Вынікі сумеснай дзейнасці павінны быць прадстаўленыя ў абедзвюх краінах-удзельніцах праекту.



Паводле інфармацыі Міністэрства Адукацыі

16.10.2007

Гурток для лідэраў гурткоў у Гродне

Тым, хто хоча дасканала авалодаць унікальным метадам арганізацыі навучання дарослых, прапануем стаць удзельнікамі гуртка па падрыхтоўцы лідэраў гурткоў.

Навучальны гурток – гэта не школьныя заняткі, не псіхатэрапеўтычная група, а магчымасьць лёгка прайсці навучаньне ў любым кірунку, эксперыментальная пляцоўка для ўласных ідэй, магчымасць адчуць на сабе ролі “выкладчыка”, “настаўніка” і “лідэра”. Прапануем вам 6 сустрэч 1 раз на тыдзень.

Першая сустрэча мае адбыцца 1 лістапада а 18-ай гадзіне па адрасе: г Гродна, вул. Будзёнага 48а, п.419.

Просім папярэдне патэлефанаваць Ігару Лапеху па тэл. 029–288 28 22

16.10.2007

Новыя конкурсы чакаюць аматараў літаратуры і Інтэрнэта

Сектар развіцця пазнавальных ініцыятыў аддзела інтэлектуальнай творчасці МДПДіМ распачынае новую серыю літаратуразнаўчых Інтэрнэт конкурсаў пад агульнай назвай “Калі нараджалася класіка”.

У 2007–2008 н.г. сардэчна запрашаем прыняць удзел у наступных конкурсах (палажэнні аб конкурсах можна спампаваць па адпаведных спысылках):

“Казкі і праўда жыцця дзядзькі Якуба” (10–11 кл.),

Старонкі