Архіў навін
Метадычны дапаможнік «Трэнінгі на падставе Я-канцэпцыі"
Дапаможнік можна выкарыстоўваць пры правядзенні выхаваўчай працы па развіцці крытычнага мыслення з вучнямі 7–9 класаў.
Паводле азначэння Стэйнса (1954 г.), Я-канцэпцыя фармулюецца як існая ў свядомасці індывіда сістэма ўяўленняў, вобразаў і адзнак, якія адносяцца да самога індывіда.
Сцэнары трэнінгаў скіраваныя на самаўсведамленне вучняў у грамадстве, разуменне сваіх правоў і абавязкаў, а таксама на ўсталяванне эфектыўных камунікацыяў для класных кіраўнікоў.
Аўтар – настаўніца Гарадоцкай ДАБШ Т.А. Гаравая
Пабачыла свет другая частка мультымедыйнага метадычнага дапаможніка “Гадуем беларусаў: Для сярэдняй школы”.
“Гадуем беларусаў” – праект, ініцыятарам якога выступіла каманда інфармацыйна-метадычнага сайта Nastaunik.info. Задума зрабіць мультымедыйную складанку для беларускіх настаўнікаў паўстала некалькі год таму, пасля візіту рэдактара Тамары Мацкевіч у беластоцкую школу: “Каб пацешыць прэзентам калегаў, я прыдумала запісаць для кожнага настаўніка дыск з карыснымі для выхавання беларусаў матэрыяламі. Ідэя спадабалася, беластачане назбіралі свае напрацоўкі – прыехаўшы дахаты, я мела ўжо ўдвая болей матэрыялаў!”
/каментаваць
Метадычны дапаможнік «Трэнінгі на падставе Я-канцэпцыі"
Дапаможнік можна выкарыстоўваць пры правядзенні выхаваўчай працы па развіцці крытычнага мыслення з вучнямі 7–9 класаў.
Паводле азначэння Стэйнса (1954 г.), Я-канцэпцыя фармулюецца як існая ў свядомасці індывіда сістэма ўяўленняў, вобразаў і адзнак, якія адносяцца да самога індывіда.
Сцэнары трэнінгаў скіраваныя на самаўсведамленне вучняў у грамадстве, разуменне сваіх правоў і абавязкаў, а таксама на ўсталяванне эфектыўных камунікацыяў для класных кіраўнікоў.
Аўтар – настаўніца Гарадоцкай ДАБШ Т.А. Гаравая
Спампаваць дапаможнік (2,3 МБ)
Шаноўныя настаўнікі, метадысты, адукатары, школьнікі, бацькі!
Таварыства беларускай школы і інфармацыйна-метадычны сайт “Nastaunik.info” запрашаюць вас на на выставу-прэзентацыю дыска метадычных і дапаможных матэрыялаў «Гадуем беларусаў-2”, прымеркаваную да пачатку новага навучальнага года.
Выстава-прэзентацыя адбудзецца 26 жніўня з 17:00 да 19:30 у сядзібе Таварыства беларускай мовы па адрасе г. Мінск, вул Румянцава, 13 (ст. метро Плошча Перамогі). У праграме прэзентацыя зместу дыска, сустрэча з аўтарамі і складальнікамі дыска, салодкія пачастункі.
Усе настаўнікі і адукатары атрымаюць дыскі «Гадуем беларусаў-1” і «Гадуем беларусаў-2” у падарунак.
Праектная дзейнасць: Чэшскі досвед развіцця прынцыпу learning by doing у сярэдніх школах
16 – 17 жніўня 2010 г. у Вільні прайшоў метадычны семінар для настаўнікаў “Праектная дзейнасць. Чэшскі досвед развіцця прынцыпу learning by doing у сярэдніх школах”, зарганізаваны Асацыяцыяй міжнародных пытанняў (АМО) і Асацыяцыяй па выхаванні грамадзянскасці і дэмакратыі (SVOD).
Праектная дзейнасць – выкарыстанне ў педагагічным працэсе г.зв. метаду праектаў, распрацаванага ў 20-я гг. ХХ ст. Заснавальнікі метаду, амерыканскія педагогі Дж.Д’юі ды У.Г.Кілпатрык прапанавалі будаваць навучанне на актыўнасці і практычнай дзейнасці саміх дзяцей, з абавязковым улікам і выкарыстаннем іх асабістых інтарэсаў.
Адначасова з даследаваннямі амерыканскіх педагогаў ідэі праектнага навучання ўзніклі і ўкараняліся на нашых землях. Рускі філосаф М.Ф. Фёдараў распрацаваў прынцып адзінства тэарэтычных ведаў і практычнага дзеяння. Педагог Станіслаў Шацкі (паходзіў з этнічна беларускай Смаленшчыны) у 1905 г. зарганізаваў невялікую групу супрацоўнікаў, якая актыўна ўжывала праектныя метады ў навучальна-выхаваўчай практыцы. У 1931 г. у СССР метад праектаў быў забаронены пастановай ЦК ВКП(б), традыцыя была перарваная…
Тым часам, у ЗША і краінах Еўропы метад праектаў плённа развіваўся, здабыўшы заслужаную папулярнасць дзякуючы рацыянальнаму спалучэнню тэарэтычных ведаў і іх практычнага прымянення пры вырашэнні канкрэтных навучальных праблемаў. Вядома, з часам метад праектаў зазнаў пэўную эвалюцыю – але яго сутнасць па-ранейшаму застаецца нязменнай: стымуляваць жаданне вучняў шукаць, выпрабоўваць і ажыццяўляць рашэнні актуальных праблемаў.
«Праект – гэта не даклад, не рэферат і нават не навуковае даследаванне. У сённяшняй педагогіцы праектам прынята лічыць тэхналогію вырашэння пэўнай практычнай праблемы і стварэнне пэўнага прадукту», – зазначаюць беларускія настаўнікі, знаёмыя з метадам.
Рэдакцыя Nastaunik-info паўдзельнічала ў семінары, на якім чэшскія педагогі Марцін Матэйка і Радэк Прохазка дзяліліся з беларускімі калегамі ўласным досведам з абсягу праектнай дзейнасці. Цягам наступных дзён мы будзем выкладаць для вас, шаноўныя сябры, тэарэтычныя асновы метаду праектаў, а таксама свае назіранні і напрацоўкі, здабытыя на гэтым адукацыйным мерапрыемстве.
Прэзентацыя «Метад праектаў": спампаваць
Грантавы конкурс Еўракамісіі
Еўракамісія абвясціла пра грантавы конкурс у межах праграмы "Інвеставанне ў людзей", мэтай якой з’яўляецца павышэнне якасці жыцця ў краінах-партнэрах Еўразвязу.
Тэма конкурсу – “Барацьба супраць дзіцячай працы”.
Памер гранту – ад 25 000 еўра да 1 000 000 еўра.
Апошні тэрмін падачы заявак – 10 верасня.
Анкета знаходзіцца па спасылцы
Фотаконкурс для школьнікаў і студэнтаў з Беларусі
Дэпутат Еўрапарламента, доктар Marek Migalski, ладзіць фотаконкурс пад назвай «Беларусь — краіна розных культур» для вучняў сярэдніх школ і студэнтаў, якія жывуць на тэрыторыі Беларусі.
Арганізатараў цікавіць выключна мастацкі аспект, які дазволіць ім больш даведацца пра беларускую культуру праз фатаграфію. Яны заахвочваюць удзельнікаў дасылаць фотаздымкі храмаў, замкаў, іншых гістарычных помнікаў. Пераможца творчага спаборніцтва скіруецца ў Брусэль.
Трэнінг для настаўнікаў і адукатараў ад Еўрапейскай Камісіі
Еўракамісія ў супрацоўніцтве з AHA Moments запрашае на трэнінг “Autobiography of Intercultural Encounters”. Ён адрасуецца адукатарам ў галіне міжкультурных камунікацый, а таксама настаўнікам, якія цікавяцца методыкай навучання.
Курс адбудзецца ў Балгарыі (Сафія) з 18 па 20 кастрычніка. Мова трэнінга – ангелійская. Каб прыняць удзел у трэнігу, звяжыцеся непасрэдна з арганізатарамі, запоўніце анкету. Выбраным удзельнікам арганізатар верне грошы за транспарт ды іншыя кошты.
Анкета-заяўка знаходзіцца па адрасе www.ahamoments.eu
Апошні тэрмін падачы анкеты – 9 верасня.
я інфармацыя па тэл. ++359 898 60 46 41; ++ 35 9 2 967 1063; ++359 899 96 36 23, і па электронных адрасах leah.@ahamoments.eu , yananoel@gmail.com.
Паводле «Кронікі Гарадзненшчыны»
Школа маладога журналіста распачынае новы набор!
Грамадcкае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці Сектар” абвяшчае набор у Школу маладога журналіста -14.
ШМЖ – гэта 7-месячныя курсы, якія складаюцца з тэарэтычнага і практычнага блокаў. Тэарэтычная частка прысвечаная асновам журналістыкі («Уводзіны ў журналістыку», «Прававыя і этычныя аспекты працы журналіста», «Жанры журналістыкі", «Асаблівасці газетнай, радыё- і інтэрнэт- журналістыкі" і многія іншыя ).
Практыку навучэнцы праходзяць у рэдакцыі інтэрнэт-газеты і радыё “Твой стыль“, а таксама ў відэарэдакцыі. Выкладчыкі і трэнеры ў ШМЖ — практыкуючыя прафесійныя журналісты беларускіх і замежных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама псіхолагі, юрысты, філолагі.
Праект “Школа маладога журналіста” (ШМЖ) існуе з 1997 года. За 13 год ШМЖ прайшло больш за 270 хлопцаў і дзяўчат. Некаторыя з іх сталі лаўрэатамі нацыянальных і міжнародных узнагарод у галіне журналістыкі. Выпускнікі ШМЖ працуюць сёння ў газетах «Вечерний Гродно», «Гродзенская праўда», «Перспектива»,"Наша Ніва", «Белорусы и Рынок», на тэлеканале АНТ, а таксама ў замежных СМІ.
Да ўдзелу ў праекце “Школа маладога журналіста -14“ запрашаюцца гарадзенскія юнакі і дзяўчаты ад 16 да 25 гадоў. Заявы на ўдзел прымаюцца з 16 жніўня да 15 верасьня па адрасе: Гродна, вул. Будзёнага, 48а -11, з 12:00 да 17:00 (акрамя суботы і нядзелі).
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 8 (0152) 75 71 72; 8 (029) 7 830 845.
Паводле «Кронікі Гарадзненшчыны»



