Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
26.04.2010

Круглы стол па пытаннях Кодэкса аб адукацыі

Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр ім. Ёханэса Рау, Прадстаўніцтва Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў, «Адукацыя без межаў" і
«Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» запрашаюць да ўдзелу ў круглым стале «Прыярытэты адукацыйнай палітыкі і якасць жыцця ў кантэксце праекта Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб Адукацыі" 5 мая 2010 году.


Зараз на разглядзе Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага збору Рэспублікі Беларусь знаходзіцца праект Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб Адукацыі. Гэты дакумент закліканы спрыяць удасканаленню прававых дачыненняў у сферы адукацыі і падвышэнню якасці адукацыі.
Праект кодэкса зыходзіць з неабходнасці забеспячэння ўдзелу дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, у тым ліку грамадскіх аб'яднанняў, у развіцці сістэмы адукацыі (Арт.2). Рэалізацыя гэтага прынцыпу на розных этапах, у тым ліку і пры абмеркаванні самога праекта Кодэкса пра адукацыю, дазволіць стварыць механізм прававога рэгулявання грамадскіх дачыненняў у сферы адукацыі, а таксама механізмы забеспячэння належнай якасці і даступнасці адукацыі. Вельмі важна, каб новы кодэкс спрыяў паспяховаму развіццю ўсіх формаў адукацыі, запатрабаваных у сучасным грамадстве ва ўмовах глабалізацыі.

У сувязі з вышэйсказаным, удзельнікі тэматычнай групы «Адукацыя дарослых» пры Мінскам міжнародным адукацыйным цэнтры ім. Ёханэса Рау сумесна з прадстаўніцтвам Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў выступілі з ініцыятывай правядзення круглага стала.




25.04.2010

Францыя запрашае валантэра для працы ў галіне экалагічнай адукацыі тэрмінам на 1 год

Асацыяцыя AVRIL з горада St Pierre de Coutances (Францыя) шукае мэтанакіраванага валантэра (валантэрку) з Беларусі тэрмінам на 1 год.
Асацыяцыя займаецца адукацыйнымі праграмамі, якія тычацца навакольнага асяроддзя і абароны прыродных сістэм, перадусім водных эка-сістэм і зон. Валантэр будзе працаваць разам з мясцовымі аніматарамі\адукатарамі ў адукацыйных экалагічных праграмах На працягу праекта валантэр зможа даведацца болей пра кантэкст і рэаліі мясцовасці, сутнасці дзейнасці арганізацыі, атрымае пэўныя веды ў галіне экалагічнай навукі.
Валантэр зможа працаваць з усімі прадстаўнікамі мясцовага грамадства (дзецьмі, моладдзю, дарослымі). На працягу праекта валянтэр атрымае і ўзбагаціць свае веды пра навакольнае асяроддзе і зможа камунікаваць па гэтай тэме з рознымі прадстаўнікамі мясцовага грамадства і міжнароднымі партнерамі асацыяцыі Avril.


23.04.2010

«У сістэме адукацыі Магілёва ёсць усё неабходнае для стварэння беларускамоўных класаў"

23 красавіка у Магілёве прадстаўнікі мясцовай грамадcкасці, якія занепакоеныя лёсам беларускамоўнага школьніцтва, сустракаліся з начальнікам гарадскога аддзелу адукацыі Сяргеем Казловым. Гутарку з чыноўнікам ініцыявалі бацькі, ахвотныя вучыць сваіх дзяцей па-беларуску.


Журналістам прысутнічаць непасрэдна на сустрэчы не далі. Сяргей Казлоў пагадзіўся адказваць на пытанні Радыё Свабода па сканчэнні сустрэчы.



23.04.2010

Імпрэзы ў гомельскіх школах

Уладзімер Арлоў і Зміцер Бартосік правядуць шэраг выступаў у Гомелі 26 красавіка.

Распачнуць свае выступы творцы ў СШ №19 у 9.30. СШ №19 знаходзіцца па адрасе: вул. Інтэрнацыянальная, 35.


Наступная сустрэча адбудзецца ў СШ №10, якая знаходзіцца па адрасе: вул. К.Маркса, 4. Пачатак аб 11-й.


Завершаць свае сустрэчы творцы выступам у СШ №14 а 14-й гадзіне. СШ №14 знаходзіцца па адрасе: вул. Алімпійская, 18.


Паводле budzma.org



22.04.2010

Прэзентацыя «Вобразна-выяўленчая роля параўнанняў у паэме Канстанціна Вераніцына “Тарас на Парнасе”».

22.04.2010


Роля параўнанняў у паэме «Тарас на Парнасе»

«Вобразна-выяўленчая роля параўнанняў у паэме Канстанціна Вераніцына “Тарас на парнасе”»: прэзентацыя ад гомельскіх настаўнікаў.

Спампаваць прэзентацыю (0,5 МБ)




22.04.2010

Дэмакратыя ў школе: Летняя Акадэмія ў Польшчы


Летняя Акадэмія ў супрацы з Міністэрствам нацыянальнай адукацыі Польшчы, Цэнтрам развіцця адукацыі, Еўрапейскім цэнтрам Вергеланд, Радай Еўропы.
Штогадовая Летняя Акадэмія прапануе сумеснае навучанне дырэктараў школ, настаўнікаў, прадстаўнікоў бацькоўскіх камітэтаў і няўрадавых арганізацый Паўночнай, Цэнтральнай, Усходняй Еўропы і Каўказу ў абсягу міжкультурнага разумення, правоў чалавека і дэмакратычнай грамадзянскасці.



21.04.2010

Краязнаўчыя семінары ў Гродне

Інстытут прыкладной гісторыі сумесна з грамадскім аб’яднаннем “Фонд імя Льва Сапегі” і Гарадзенскай абласнай арганізацыяй «Таварыства Беларускай Мовы» у партнерстве з Еўрапейскім універсітэтам “Віядрына”, Германія, праводзіць два адукацыйныя семінары з мэтай распрацоўкі турыстычных маршрутаў па памежным рэгіёне Гарадзеншчыны ды Беласточчыны з выкарыстаннем досведу Інстытута ў гэтай галіне. Адукацыйная праграма скіраваная найперш на краязнаўцаў Гарадзеншчыны ды Беласточчыны, якія жадаюць стварыць у рэгіёне магчымасці для беларускіх і замежных турыстаў з мэтай азнаямлення з культурай і гісторыяй гэтага краю.


Семінары адбудуцца 4–6 чэрвеня 2010 г. на Беласточчыне і 15–17 кастрычніка 2010 г. на Гарадзеншчыне.
Заключная аднадзённая канферэнцыя запланаваная на сярэдзіну снежня 2010 году.




21.04.2010

Конкурс творчых работ па міжнароднай моладзевай інфармацыі

Сайт adukacyja.info абвесціў конкурс эсэ, артыкулаў, творчых работы ды ўспамінаў на тэмы “Чаму нам (мне?) патрэбная міжнародная моладзевая інфармацыя”, “Міжнародная моладзевая інфармацыя – патрэбы і перспектывы развіцця” і “Як я міжнародна правёў мінулае лета”. Конкурс праводзіцца з нагоды святкавання Еўрапейскага Дня Моладзевай Інфармацыі 17 красавіка 2010 году.

Работы мусяць быць не болей за адну старонку/хвіліну аўдыё/відэа і даслаць іх трэба на адрас: adukacyja@gmail.com з пазнакай “EYID”.


Апошні тэрмін падачы работ: 3 мая 2010 году.


Кожны аўтар атрымае маленькі міжнародна-спадарожны сувенір, а кожная работа будзе апублікаваная на сайце adukacyja.info. Цягам тыдня будзе праходзіць народнае галасаванне і адначасова ўсе работы будуць ацэньвацца камандай Adukacyja.info, каб вызначыць двух пераможцаў – народнага ды сайтаўскага. Кожны пераможца атрымае турыстычны заплечнік.



Старонкі