Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
23.12.2009

Сёмая Усходняя Зімовая школа

Калегіюм Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Язеранскага і аддзяленне Усходняй Еўропы Варшаўскага унівэрсытэта абвяшчаюць набор студэнтаў у Сёмую Усходнюю Зімовую школу.

Заняткі Школы ладзяцца з 1 да 10 сакавіка ва Уроцлаве.

Школа прызначаная для студэнтаў гуманітарных факультэтаў (апошні год навучання), не старэйшых за 25 год, якія рыхтуюць дыпломныя (магістэрскія) работы ў галіне гісторыі і сучаснасці Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Удзельнікамі Школы могуць стаць студэнты з краін былога СССР, Польшчы, краін Еўрасаюзу.

я інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: www.kew.org.pl


Паводле рассылкі http://ngo.by




21.12.2009

25 снежня пройдзе штогадовы Калядны фэст.
Надакучылі стандартныя электронныя “елкі”? Хочацца жывой энергетыкі, падарункаў і карнавалу? У такім выпадку, “Калядны фэст”, які 25 снежня трэці год запар прагрыміць у клубе “Рэактар” – тое, што патрэбна!
Фолк-цуды ў чарадзейны вечар будуць чыніць музыкі з Litvintroll, “Рокаш”, Unia, “Кейлі Кёл” ды “Расалія”. А кожны, хто рызыкне прыйсці ў незвычайным калядным строі, атрымае музычны дыск у падарунак.
БМА запрашае 25 снежня а 19 00 у клуб “Рэактар” атрымаць асалоду ад чатырох гадзінаў суцэльнага музычнага драйву, святочнага карнавалу ды калядных сюрпрзаў.
Тэлефон для даведак: 8 029 649 08 88 (Вэлком).



19.12.2009

Праграма “Эразмус Мундус” абвяшчае набор студэнтаў на 2010 год

Мэтаю праграмы з'яўлецца наладжванне культурніцкага дыялогу паміж краінамі шляхам студэнцкага абмену.


Да ўдзелу запрашаецца студэнты, магістранты, аспіранты ВНУ.


Больш інфармацыі па праграме і ўсе анкеты (на англійскай, французскай, нямецкай мовах) Вы можаце знайсці тут: http://eacea.ec.europa.eu/erasmus_mundus/funding/2010/call_eacea_29_09_en.php#introduction

Апошні тэрмін падачы заявак: 30 красавіка 2010 г.


Паводле рассылкі belngo.info




19.12.2009

Адукацыйная праграма 2010/2011 фонда Роберта Боша

Праект «Валантэры Правоў Чалавека», www.afc.ynnet.org/vpch, абвясціў аб пачатку адукацыйнай праграмы ад фонду Р. Боша (Германія) на 2010–2011 гг. Праграма зараз даступная на рускай мове.


Да ўдзелу запрашаецца моладзь ва ўзросце ад 18 да 25 год з дастатковым веданнем нямецкай альбо рускай мовы.


Падчас праграмы удзельнікі атрымаюць магчымасць рэалізаваць ідэі сваіх праектаў, абмяняцца досведам і пазнаёміцца з іншымі культурамі.


Працоўная мова на семінарах і пры рэалізацыі праектаў – нямецкая альбо руская (у залежнасьці ад летняга семінару, на які падаецца заяўка).


Апошні тэрмін падачы заявак: 28 лютага 2010 году.


Дадатковая інфармацыя і ўмовы падачы заявак на удзел у нямецкамоўных семінарах – на сайце http://www.theodor-heuss-kolleg.de/bewerbung.html

Дадатковая інфармацыя і ўмовы падачы заявак на удзел у рускамоўных семінарах – на сайце: http://www.theodor-heuss-kolleg.de/aplikacija.html

аб праграме на рускай мове чытайце на сайце:
http://theodor-heuss-kolleg.de/index.php?id=211


Паводле рассылкі belngo.info




18.12.2009


«Казка пра смелага вожыка»

Сцэнар п'есы-казкі А. Якімовіча можа быць карысным для рознага кшталту пазашкольных мерапрыемстваў, а таксама для дзіцячага тэатра.


Спампаваць сцэнар (doc, 56 КБ)




18.12.2009


Сцэнар п'есы-казкі А. Якімовіча можа быць карысным для рознага кшталту пазашкольных мерапрыемстваў, а таксама для дзіцячага тэатра.


Спампаваць сцэнар (doc, 56 КБ)




18.12.2009

ДОБРААХВОТНЫ САЦЫЯЛЬНЫ/ ЭКАЛАГІЧНЫ ГОД У ГЕРМАНІІ
Рэспубліканская моладзевая грамадская арганізацыя «Ліга добраахвотнай працы моладзі» пачынае набор на праграму «ДОБРААХВОТНЫ САЦЫЯЛЬНЫ/ ЭКАЛАГІЧНЫ ГОД У ГЕРМАНІІ"
 Што гэта такое? Праграма «Добраахвотны сацыяльны/экалагічны год у Германіі» – гэта доўгатэрміновы дабраахвотніцкі праект, на працягу якога ўдзельнік-валанцёр працуе на сацыяльна-значных праектах, уносячы сваё пасільны ўнёсак у іх рэалізацыю; пазнаючы сябе, развіваючы свае здольнасці/асобу, назапашваючы практычны досвед і паляпшаючы веды мовы (3 разавыя курсы ў тыдзень).
Валанцёру бясплатна прадстаўляецца жыллё, харчаванне, а таксама медыцынская страхоўка на ўсе выпадкі жыцця; выдаюцца штомесячныя кішэнныя грошы.
Хто можа ўдзельнічаць? У праекце можа ўдзельнічаць любы, каму ўжо ёсць 18 гадоў, але няма яшчэ 27;
Для ўдзелу ў праграме неабходна веданне нямецкай мовы на гутарковым узроўні. Самае галоўнае – ваша матывацыя. Гэта жаданне быць валанцёрам,  працаваць,з мэтай рэалізаваць сацыяльна-значныя праекты.
Набор на праграму здзяйсняецца да сакавіка 2010 гада 
Звяртайцеся на адрас: «Ліга добраахвотнай працы моладзі», вул. Б. Хмяльніцкага 4,
тэл.: (017) 2840881Б www.lyvs.bn.by  




18.12.2009

Конкурс на лепшую мультыму 
Конкурс на лепшую мультыму  (электронную газету) – гэта добрая нагода, каб авалодаць навыкамі стварэння электроннай газеты, заявіць пра сябе як будучага журналіста, набрацца досведу працы ў камандзе і атрымаць навагоднія прызы ад фонду “Новыя Мэдыі”. Падрыхтоўка да свята – важней, чым само свята.
Для удзелу патрэбна:
1) Добры настрой і фантазія;
2) Наяўнасць усмешкі на вуснах;
3) Зарэгістравацца на інтэрнэт-старонцы mammedia.org
4) Закласці на сайце электронную гаеэту (мультыму);
5) Падрыхтаваць і апублікаваць у ёй нумар (5–20 старонак) прысвечаны каляднай тэматыцы.
У выданьні дапускаецца паўторнае размяшчэньне раней публікаваных артыкулаў, але фонд патрабуе, каб тэксты і выявы належалі стваральніку электроннай газеты і/або камусьці з чальцоў рэдакцыі, ці распаўсюджваліся ў інтэрнэце па ліцэнзіі Creative Commons.
* за добрае графічнае афармленне налічваюцца дадатковыя балы.
Удзельнічаць могуць усе жадаючыя.  Заяўкі прымаюцца да 14 студзеня
Свае пытанні кіруйце на: mam@nowemedia.info За вынікамі конкурсу сачыце на галоўнай старонцы Э-лекцыяў. Я
к новы год сустрэнеш, так яго і правядзеш. Вучыся перамагаць Словам.
Посехаў!




16.12.2009

Сустрэчы ў беларускіх школах

Літаратурная сустрэча са Станісалавам Суднікам пройдзе ў в. Дзітва Лідскага раёну Гродненскай вобласці 17 снежня.


Сустрэча на тэму “Сучасная лідская літаратура” адбудзецца перад школьнікамі мясцовай школы і распачнецца ў 12.00.


Юрый Малаш сустрэнецца са школьнікамі Заслаўя Мінскай вобласці 28 снежня.


Лекцыя для школьнікаў пройдзе на тэму “Язэп Драздовіч – невядомы пясняр Беларусі” ў СШ №1 і распачнецца ў 14.00.


Паводле budzma.org



16.12.2009

Майстар-класы па выцінанцы на Калядных узорах

У рамках штогадовай выставы Беларускага саюзу майстроў народнай творчасці “КАЛЯДНЫЯ ЎЗОРЫ” (Мінск, вул. Гікалы, д.4) праводзіцца шэраг майстра-класаў па выцінанцы.


Дзяліцца сакрэтамі свайго майстэрства будзе Вольга Бабурына.


Тэматыка наступная:

18.12.2009 (пятніца), з 17.00 да 19.00 – “СНЯЖЫНКІ. РАЗЕТКІ” Спосабы складванняў; прыёмы выстрыгання; як зрабіць сняжынку прыгожай.


25.12.2009 (пятніца), з 17.00 да 19.00 – “КАРУНКІ. ГІРЛЯНДЫ” Карагоды, падвескі, упрыгожванні на вокны.


08.01.2010 (пятніца), з 17.00 да 19.00 – “СВЯТОЧНАЕ ДРЭВА” Гэта можа быць не толькі навогодняя ялінка, але і Ваша ўласнае чароўнае дрэўца жаданняў.


15.01.2010 (пятніца), з 17.00 да 19.00 – “ВІНШАВАЛЬНАЯ ПАШТОЎКА” Святы скончыліся? – Не. Яшчэ цэлы год наперадзе! Павіншуйце сябра ўласнай паштоўкай.


22.01.2010 (пятніца), з 17.00 да 19.00 – “РАМКА ДЛЯ ФОТАЗДЫМКА” Абыйдземся без фоташопу, каб зрабіць віньетку для фота. Дастаткова будзе паперы ды нажніц.


Кожны майстра-клас прадугледжвае знаёмства з рознымі сваеасаблівасцямі выцінанкі. Таму калі Вы наведаеце ўсе 5, гэта зусім не пашкодзіць.


Кошт майстар-класу – 7500руб.


Пры сабе мець: нажніцы вострыя (маленькія і вялікія), паперу каляровую, ды паперу белую, белы картон, клей-аловак, просты аловак.


Паводле budzma.org




Старонкі