Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
27.04.2010

Летнік у Таліне


Праграма міжнароднага летніка, што мае адбыцца сёлета 12–30 ліпеня, ўключае 23 курсы па вывучэнню замежных моў, філасофіі, журналістыкі, сацыялогіі, дызайну і іншых дысцыплін. У праграме школы таксама ёсць два курсы на рускай мове па журналістскім майстэрстве і пытаннях экалогіі. Дадатковая інфармацыя, умовы ўдзелу, а таксама магчымасці атрымання стыпендыі размешчаныя на сайце http://summerschool.tlu.ee/.


Для ўдзелу ў летняй школе неабходна запоўніць анкету да 1 чэрвеня 2010 году.

Паводле adukacyja.info




26.04.2010

Круглы стол па пытаннях Кодэкса аб адукацыі

Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр ім. Ёханэса Рау, Прадстаўніцтва Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў, «Адукацыя без межаў" і
«Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» запрашаюць да ўдзелу ў круглым стале «Прыярытэты адукацыйнай палітыкі і якасць жыцця ў кантэксце праекта Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб Адукацыі" 5 мая 2010 году.


Зараз на разглядзе Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага збору Рэспублікі Беларусь знаходзіцца праект Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб Адукацыі. Гэты дакумент закліканы спрыяць удасканаленню прававых дачыненняў у сферы адукацыі і падвышэнню якасці адукацыі.
Праект кодэкса зыходзіць з неабходнасці забеспячэння ўдзелу дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, у тым ліку грамадскіх аб'яднанняў, у развіцці сістэмы адукацыі (Арт.2). Рэалізацыя гэтага прынцыпу на розных этапах, у тым ліку і пры абмеркаванні самога праекта Кодэкса пра адукацыю, дазволіць стварыць механізм прававога рэгулявання грамадскіх дачыненняў у сферы адукацыі, а таксама механізмы забеспячэння належнай якасці і даступнасці адукацыі. Вельмі важна, каб новы кодэкс спрыяў паспяховаму развіццю ўсіх формаў адукацыі, запатрабаваных у сучасным грамадстве ва ўмовах глабалізацыі.

У сувязі з вышэйсказаным, удзельнікі тэматычнай групы «Адукацыя дарослых» пры Мінскам міжнародным адукацыйным цэнтры ім. Ёханэса Рау сумесна з прадстаўніцтвам Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў выступілі з ініцыятывай правядзення круглага стала.




25.04.2010

Францыя запрашае валантэра для працы ў галіне экалагічнай адукацыі тэрмінам на 1 год

Асацыяцыя AVRIL з горада St Pierre de Coutances (Францыя) шукае мэтанакіраванага валантэра (валантэрку) з Беларусі тэрмінам на 1 год.
Асацыяцыя займаецца адукацыйнымі праграмамі, якія тычацца навакольнага асяроддзя і абароны прыродных сістэм, перадусім водных эка-сістэм і зон. Валантэр будзе працаваць разам з мясцовымі аніматарамі\адукатарамі ў адукацыйных экалагічных праграмах На працягу праекта валантэр зможа даведацца болей пра кантэкст і рэаліі мясцовасці, сутнасці дзейнасці арганізацыі, атрымае пэўныя веды ў галіне экалагічнай навукі.
Валантэр зможа працаваць з усімі прадстаўнікамі мясцовага грамадства (дзецьмі, моладдзю, дарослымі). На працягу праекта валянтэр атрымае і ўзбагаціць свае веды пра навакольнае асяроддзе і зможа камунікаваць па гэтай тэме з рознымі прадстаўнікамі мясцовага грамадства і міжнароднымі партнерамі асацыяцыі Avril.


23.04.2010

«У сістэме адукацыі Магілёва ёсць усё неабходнае для стварэння беларускамоўных класаў"

23 красавіка у Магілёве прадстаўнікі мясцовай грамадcкасці, якія занепакоеныя лёсам беларускамоўнага школьніцтва, сустракаліся з начальнікам гарадскога аддзелу адукацыі Сяргеем Казловым. Гутарку з чыноўнікам ініцыявалі бацькі, ахвотныя вучыць сваіх дзяцей па-беларуску.


Журналістам прысутнічаць непасрэдна на сустрэчы не далі. Сяргей Казлоў пагадзіўся адказваць на пытанні Радыё Свабода па сканчэнні сустрэчы.



23.04.2010

Імпрэзы ў гомельскіх школах

Уладзімер Арлоў і Зміцер Бартосік правядуць шэраг выступаў у Гомелі 26 красавіка.

Распачнуць свае выступы творцы ў СШ №19 у 9.30. СШ №19 знаходзіцца па адрасе: вул. Інтэрнацыянальная, 35.


Наступная сустрэча адбудзецца ў СШ №10, якая знаходзіцца па адрасе: вул. К.Маркса, 4. Пачатак аб 11-й.


Завершаць свае сустрэчы творцы выступам у СШ №14 а 14-й гадзіне. СШ №14 знаходзіцца па адрасе: вул. Алімпійская, 18.


Паводле budzma.org



22.04.2010

Прэзентацыя «Вобразна-выяўленчая роля параўнанняў у паэме Канстанціна Вераніцына “Тарас на Парнасе”».

22.04.2010


Роля параўнанняў у паэме «Тарас на Парнасе»

«Вобразна-выяўленчая роля параўнанняў у паэме Канстанціна Вераніцына “Тарас на парнасе”»: прэзентацыя ад гомельскіх настаўнікаў.

Спампаваць прэзентацыю (0,5 МБ)




22.04.2010

Дэмакратыя ў школе: Летняя Акадэмія ў Польшчы


Летняя Акадэмія ў супрацы з Міністэрствам нацыянальнай адукацыі Польшчы, Цэнтрам развіцця адукацыі, Еўрапейскім цэнтрам Вергеланд, Радай Еўропы.
Штогадовая Летняя Акадэмія прапануе сумеснае навучанне дырэктараў школ, настаўнікаў, прадстаўнікоў бацькоўскіх камітэтаў і няўрадавых арганізацый Паўночнай, Цэнтральнай, Усходняй Еўропы і Каўказу ў абсягу міжкультурнага разумення, правоў чалавека і дэмакратычнай грамадзянскасці.



21.04.2010

Краязнаўчыя семінары ў Гродне

Інстытут прыкладной гісторыі сумесна з грамадскім аб’яднаннем “Фонд імя Льва Сапегі” і Гарадзенскай абласнай арганізацыяй «Таварыства Беларускай Мовы» у партнерстве з Еўрапейскім універсітэтам “Віядрына”, Германія, праводзіць два адукацыйныя семінары з мэтай распрацоўкі турыстычных маршрутаў па памежным рэгіёне Гарадзеншчыны ды Беласточчыны з выкарыстаннем досведу Інстытута ў гэтай галіне. Адукацыйная праграма скіраваная найперш на краязнаўцаў Гарадзеншчыны ды Беласточчыны, якія жадаюць стварыць у рэгіёне магчымасці для беларускіх і замежных турыстаў з мэтай азнаямлення з культурай і гісторыяй гэтага краю.


Семінары адбудуцца 4–6 чэрвеня 2010 г. на Беласточчыне і 15–17 кастрычніка 2010 г. на Гарадзеншчыне.
Заключная аднадзённая канферэнцыя запланаваная на сярэдзіну снежня 2010 году.




Старонкі