Адукацыйныя стажыроўкі для настаўнікаў.
Польскі фонд імя Роберта Шумана абвяшчае конкурс для настаўнікаў і выкладчыкаў сярэдніх навучальных установаў Беларусі на ўдзел у адукацыйных стажыроўках у Варшаву.
Стажыроўкі будуць праводзіцца у межах праграмы “Праз еўрапейскую адукацыю да грамадзянскай супольнасці”.
Падчас візітаў прадугледжана азнаямленне з арганізацыяй вучэбна-выхаваўчага працэсу ў польскіх школах, у прыватнасці, з дзейнасцю школьных еўрапейскіх клубаў, еўрапейскай і грамадзянскай адукацыяй. Настаўнікі наведаюць школы, офісы адукацыйных грамадскіх арганізацый, пункты еўрапейскай інфармацыі. Для іх будзе арганізавана навучанне.
Арганізатары забяспечаць удзельнікаў стажыровак неабходнай літаратурай і інфармацыяй для далейшага міжшкольнага супрацоўніцтва і далучэння да еўрапейскіх адукацыйных праграм для школьнікаў.
Усе выдаткі на праезд, афармленне візаў, пражыванне і харчаванне – за кошт арганізатараў.
Тэрмін першай стажыроўкі 2- 7 лістапада 2006 г. (падчас восеньскіх вакацый).
Для удзелу ў конкурсе трэба запоўніць анкету (спампаваць анкету тут) і даслаць яе на адрас info@nastaunik.eu Ці па пошце: 220029 а/с 64, Мінск -29 З паметкай “Еўрапейскі клуб”
Апошні тэрмін падачы: 15 кастрычніка 2006 г.
Болш падрабязна пра Еўрапейскія школьныя клубы і пра Фонд імя Роберта Шумана чытайце на сайтах: https://nastaunik.eu/civil/methods/europe
www.schuman.org.pl