ТБМ патрабуе адмяніць выкладанне гісторыі па-руску

03.10.2006

ТБМ патрабуе адмяніць выкладанне гісторыі па-руску.
Pашэнне Мінадукацыі парушае адладжаную сістэму беларускамоўнага выкладання гісторыі і геаграфіі, патрабуе ад настаўнікаў дадатковых намаганняў па падрыхтоўцы лексікі і метадычных распрацовак. Старшыня ТБМ Алег Трусаў звяртае ўвагу на тое, што вымаўленне і напісанне ўласных імёнаў у рускай і беларускай мовах мае пэўныя адрозненні, што пры выкладанні на рускай мове «адлучыць школьнікаў ад адвечных беларускіх імёнаў". Акрамя таго,навучанне школьнікаў гісторыі і геаграфіі па-руску «прыводзіць да таго, што навучэнцы засвойваюць назвы геаграфічных аб`ектаў і населеных пунктаў нашай краіны ў скажоным выглядзе».