Міжнародны конкурс школьных газет
Арганізатарам конкурсу з'яўляецца Фонд «Адукацыя для дэмакратыі" (Варшава, Польшча), а таксама мясцовыя партнёры – некамерцыйныя арганізацыі з краін, якія ўдзельнічаюць у конкурсе.
Незалежнае журы, якое складаецца з прадстаўнікоў мясцовай прэсы, фарміруецца арганізатарамі конкурсу.
Конкурс складаецца з 3 этапаў:
-- Падача заяўкі на конкурс.
-- Стварэнне творчай працы на тэму «Мая адчыненая школа».
-- Рэцэнзія іншых газет, прадстаўленых на конкурс.
Газеты, пададзеныя на конкурс, ацэньваюцца па наступных крытэрах:
- роля газеты ў школе і супольнасці;
- ідэя газеты/ творчы падыход;
- журналісцкае майстэрства;
- дызайн, фатаграфія, графіка;
Этап I.
Да 14 студзеня 2007 года неабходна падаць на конкурс заяўку, якая складаецца з:
а) запоўненай анкеты (глядзіце на сайце http://www.editnet.org/sc );
б) кароткага эсэ на тэму: «Як мы робім нашу газету»;
в) аднаго выпуску школьнай газеты за 2006 каляндарны год, які задавальняе наступным патрабаванням:
– электронны выгляд у фармаце *pdf, у крайнім выпадку *jpg;
– аб'ём аднаго файла не больш 1Мб;
– наяўнасць у выпуску артыкула на тэму «Як мы робім нашу газету»;
– мова газеты любая, з абавязковым далучаным файлам перакладу тэкстаў на англійскую альбо рускую мову. Заяўку (анкету і выпуск газеты) на ўдзел у конкурсе неабходна выслаць на адпаведны e-mail у сваіх краінах
Этап II.
Да 15 лютага 2007 года кожная рэдакцыя, якая ўдзельнічае ў конкурсе, павінна напісаць і даслаць творчую працу на тэму «Мая адкрытая школа». Аб'ём дадзенага тэксту – ад 1000 да 3000 друкаваных знакаў (з прабеламі). Творчыя працы неабходна выслаць каардынатару конкурсу ў сваёй краіне.
Калі вы лічыце, што ваша школа з'яўляецца такой (адкрытай), будуйце свой матэрыял на пэўных прыкладах, калі вы толькі рухаецеся ў гэтым кірунку, выкажыце сваё бачанне «адкрытасці" школы.
Творчая праца высылаецца на роднай мове з абавязковым перакладам на мову адной з краін-удзельніц або на ангельскую мову.
Этап III.
У тэрмін да 15 сакавіка 2007 года кожнай рэдакцыі, якая ўдзельнічае ў конкурсе, неабходна напісаць і даслаць рэцэнзіі на 3 школьныя газеты з іншых рэгіёнаў і краін. Рэцэнзіі неабходна выслаць каардынатару конкурсу ў сваёй краіне. Рэцэнзіі будуць апублікаваныя на вэб-сайце конкурсу. Рэцэнзіі высылаюцца на роднай мове з абавязковым перакладам на мову адной з краін-удзельніц або на ангельскую мову.
Агульныя ўмовы ацэньваньня:
У конкурсе ацэньваюцца выключна тыя ўдзельнікі, якія выканаюць усе конкурсныя патрабаванні. За лепшую творчую працу па зададзенай тэме будзе ўручаны асобны прыз. Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца прызамі (тэхнічнае і праграмнае забеспячэнне рэдакцый). Арганізатары пакідаюць за сабою права ўручэння адмысловых прызаў. Канчатковыя вынікі конкурсу школьных газет будуць апублікаваныя на вэб-сайце конкурсу не пазней за 3 траўня 2007 года.
Па ўсіх пытаннях конкурсу можна звяртацца да каардынатараў конкурсу ў сваёй краіне:
Alexander Peresypkin – “Новая Касталія” – alexper06@yahoo.com,
Maxim Carniauski Mak, Rej – maxchar@yandex.ru
Гэтыя адрасы абаронены ад спаму-ботаў. Каб іх убачыць, у вас павінен быць уключаны Java-Script.
Падрабязную інфармацыю можна знайсьці і на сайце конкурсу http://www.editnet.org/sc