- Да ўвагі настаўнікаў фізікі.
У раздзеле /Педагагічная майстэрня/прадметнік/фізіка/ з'явілася распрацоўка Уладзіміра Паддубскага «Навучальны праект у 11 класе: «Эксперыментальныя газавыя законы»
Тып праекту: па колькасці ўдзельнікаў ;
па працягласці – кароткачасовы
па характары дзейнасці навучэнцаў – даследчы.
Глядзіце тут. https://nastaunik.eu/workshop/for-teacher/fizika/
- «Раскажыце дзецям».
Даволі часта нам не хапае аргументаў, каб давесці дзецям ці калегам, чаму трэба ведаць і карыстацца роднай моваю. Бывае яшчэ горш: мы зрываемся на лозунгі ці лірыку, шукаючы паразумення ў вачох карфармістаў і прагматыкаў...
Прапануем прачытаць даследчы артыкул гісторыка і публіцыста, аўтара шэрагу адукацыйных праграм Віктара Сазонава пра ўплыў моўнага менталітэту на сферы грамадскага жыцця.
Цікава даведацца, як па-рознаму бачаць свю прафесію людзі, што называюць сябе учителями і настаўнікамі. Чаму зіму беларусы ніколі не называюць матушкай ці кудзесніцай? Ці заўсёды преступник з'яўляецца злачынцам?
Урыўкі з артыкула
Артыкул цалкам
Новае на сайце
09.01.2007