Адукацыйны медыяагляд

13.02.2007

Агляд адукацыйных навінаў
- З'явілася «Энцыклапедыя» для абiтурыентаў
- Нягледзячы на мінулагодні недабор на асобныя факультэты, БДУ не адмаўляецца ад унутраных экзаменаў. Парадак прыёму ў БДУ на 2007 год
- Цэлы сайт прысвечаны вучнёўскаму самакіраванню Акрамя структуры самакіравання ў школе можна пазнаёміцца і з заканадаўчай базай. У раздзеле /Грамадзянская адукацыя ў школе/ на nastaunik.eu можна спампаваць дапаможнікі «Вучнёўскае самакіраванне» і «Школьнае самакіраванне – кароткі даведнік для настаўнікаў і бацькоў"
- 1–28 лютага Еўрапейскі гуманітарны універсітэт праводзіць рэгістрацыю на дыстанцыйныя курсы. Навучанне бясплатнае.
- Міністэрства адукацыі Беларусі прапануе стыпэндыі студэнтам, аспірантам і стажорам для навучання ў Кітаі ў 2007–2008 навучальным годзе.
- Рэктараў прыватных ВНУ будзе прызначаць міністр адукацыі.
-В демократической традиции избрание ректора – это фундаментальная ценность системы академической университетской культуры"
- Актуальны тэкст. Артыкул Віктара Баброва «Покупка дипломов» на беларускім аналітычным партале.
- Старшыня Вярхоўнага суду Беларусі Валянцін Сукала 12 лютага заявіў, што былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Казулін (былы рэктар БДУ) можа датэрмінова выйсці на свабоду.