Прэзентацыі замежных праграмаў для школьнікаў і студэнтаў

16.02.2007

Прэзентацыі адукацыйных праграм для школьнікаў і студэнтаў
23–24 лютага ў межах выставы «Адукацыя і кар'ера», якая праводзіцца Камітэтам па адукацыі Мінгарвыканкама і выставачным прадпрыемствам «Экспафорум», адбудзецца серыя семінараў-прэзентацый адукацыйных праграм для выпускнікоў школ і студэнтаў ВНУ. 23 лютага адбудуцца семінары-прэзентацыі адукацыйных праграм у Польшчы і Вялікабрытаніі. А менавіта:
1. «Lazarski Shool of Commerce and Law — англійская адукацыя ў Польшчы». Для навучэнцаў 10–11 класаў, для студэнтаў 1–2 курсу ВНУ, выпускнікоў ВНУ.
Час правядзення: 23 лютага, 13.30.-14.30.
2. “INTO UNIVERSITY PARTNERSHIPS”, Вялікабрытанія. Для навучэнцаў 10–11 класаў, студэнтаў 1–2 курсу ВНУ, выпускнікоў ВНУ.
Час правядзення: 23 лютага, 15.00.-16.00.
Месца правядзення: канферэнц-зала Мінскага палаца дзяцей і моладзі (Старавіленскі тракт, 41).
3.24 лютага ў канферэнц-зале гатэля «Мінск» адбудзецца прэзентацыя Швейцарскай школы гасцінічнага мэнэджменту IHTTI, Швейцарыя.
Час правядзення: 24 лютага, 18.30.
Уваход на прэзентацыі замежных адукацыйных праграм вольны паводле папярэднега запісу па тэл.: (+375 29) 754 14 24.
Праграмы выставы на сайце кампаніі «Экспофорум» www.expoforum.by
Крыніца інфармацыі http://press.tut.by/2426.html