Конкурс “Гісторыя вачыма хатняга фатографа”
Грамадскае аб’яднанне “Дыярыуш” сумесна з Таварыствам беларускай мовы прапануе вам паўдзельнічаць у конкурсе “Гісторыя вачыма хатняга фатографа”.
Гэты даследчы конкурс па найноўшай (ХХ і ХХІ стст.) гісторыі Беларусі стартаваў 1 сакавіка ў рамках адукацыйнай праграмы “Блізкая гісторыя”. Штогод пераможцы нацыянальных конкурсаў запрашаюцца на летнюю (у Германію) і восеньскую (у адну з еўрапейскіх краін) сустрэчы, дзе адпачынак спалучаецца з дыскусіямі, конкурсамі, гульнямі і г.д. Ладзіць такую сустрэчу EUSTORY (міжнародная арганізацыя, якая аб’ядноўвае гістарычныя конкурсы).
Для лепшых і найбольш актыўных настаўнікаў – куратараў конкурсных прац EUSTORY таксама праводзіць розныя мерапрыемствы. Акрамя гэтага нашы прызы пераможцам (а іх звычайна 35–45 чалавек) — навейшыя кнігі і дыскі ды касеты сучаснай беларускай музыкі. Куратары таксама адзначаюцца прызамі.
Па заканчэнні конкурсу лепшыя працы будуць апублікаваны ў зборніку.
У конкурсе могуць удзельнічаць школьнікі пачынаючы з 7 класа, навучэнцы каледжаў, ліцэяў, тэхнікумаў, ПТВ школьнага ўзросту.
Нашы каардынаты: Блізкая гісторыя”, а/с № 128, 220064, г. Мінск.
тэл. 8–029 317–46–25 (Velcom), 8–029 505–63–85 (МТС) Ірына Коваль
E-mail: historyja@belinter.net
Дадатковую інфармацыю вы можаце знайсці ў буклеце і лісце-абвестцы
Буклет
Ліст-абвестка
Конкурс “Гісторыя вачыма хатняга фатографа”.
24.04.2007