Міністру адукацыі Рэспублікі Беларусі
сп. Аляксандру Радзькову.
Пане Міністру,
я дазнаўся, што ў чарговы раз Міністэрства адукацыі мае рэвізаваць змест школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Калі я расказаў пра гэта сваім калегам у школе, то яны таксама абурыліся i казалі непрыемныя для вуха словы. I не проста казалі, але абгрунтавана пярэчылі маючай адбыцца рэвізіі. Але, пане Міністру, яны Вам не напішуць.
Тое, што Мністэрства мае намер выкінуць з праграмы творы найлепшых беларускіх пісьменьнікаў – гэта, вядома, дзікунства i вандалізм. Гэта варварства i брыдоцьце, як ні маскуй такі крок разважаньнямі пра нейкую «дзяржаўную ідэалогію». Калі гэта дзяржаўная ідэалогія, то што «антыдзяржаўная»? Я выказваю Вам маю нязгоду i пратэст.
Падаецца, што, нажаль, Міністэрства адукацыі даўно выконвае i функцыі «міністэрства прапаганды», на ўзор аднаго кароткавечнага міністэрства ў адным кароткавечным, ганебна папулярным у Беларусі, рэжыме. Іначай, чым тлумачыць ранейшыя распараджэньні сп. Слукі, і шчыраваньне сп. Фарыны, і цяперашняе шчыраваньне наконт барацьбы з слуханьнем непажаданай музыкі... А вось цяперака літаратура. Вось і выходзіць, што пабочная функцыя даўно падцяла пад сябе асноўную. «Чаго вам хочацца, панове? Які вас выклікаў прымус...?»
Вядома, тут, у Беларусі, вы – я маю на ўвазе кангламерат улады – як Манас на Крыце – валодаеце ўciм, акрамя мо паветра. Вы можаце чыніць, што хочаце, не азіраючыся на грамаду, адпрэчыўшы такія чалавекатворныя катэгорыі, як мараль, прыстойнасьць, гонар, сумленьне і сорам. Але ні Вы, пане Miнicтpy, нi вашыя паплечнікі, нi вашыя працадаўцы не вечныя. На добры лад, то
Вам, спадару міністру, трэба пайсьці ў адстаўку. Старажытныя дбалі пра добрую славу ў нашчадках... А нашчадкі непазьбежныя.
Між тым перад Міністэрствам стаяць супрацьлеглыя задачы. Вось колькі з ix. Як вынік зацятай барацьбы з беларускай мовай значна i прыкметна зьнізілася граматнасьць работнікаў Міністэрства, што па пасадзе вышай за дырэктара школы i настаўніка. Hixтo не можа якасна перакласьці на беларускую мову з расейскай падручнік, не кажучы, што i напісаць ix па-беларуску часьцей за ўсё не ўмеюць. «Перакладчыкі" нават не карыстацца галіновымі слоўнікамі, не ведаюць тэрміналогіі. Праграму да прадмету не ўмеюць правільна выкласьці па-беларуску, цi мо перакласьці. Усе ўказальныя распараджэньні Міністэрства зараз выдае па-руску, дыскрамінуючы беларускую мову. Адказ з Міністэрства не ўмеюць – цi не хочуць – даць па-беларуску. (Kaлi не ўмеюць, то гэта сорам i невуцтва, калі не хочуць, то дыскрымінацыя i апартэід).
Неяк адна адукацыйная дама, пабачыўшы план наведаньня ўрока, прачытала: «Тэма...., з мэтаю... ", а потым спытала: «Хорошо, но у Вас нет цели посещения». Дык гэта яна нас, настаўнікаў, будзе правяраць?! Дзе ж яно, славутае дзвюхмоўе?!
Пане Miнicтpy,
калі Ваша Міністэрства адукацыі, то цяперака ягоная задача — адукаваць cвaix работнікаў, каб не выстаўляцца на сорам педагагічнай грамадзе. Сорамна i ганебна ператварацца ў сьмершаўца беларускай мовы i літаратуры. А пакуль што, багата хто хіхікае, сочачы i за паводзінамі міністэрскіх работнікаў i з іхняй пісьменнасьці. Мне прыкра i няёмка, бо я працую ў гэтай сістэме.
Тыя кіроўныя дакуманты, што зыходзяць з Міністэрства, часам супярэчаць адно аднаму. Падаецца, што іх мо прадукуе муза аўтаматычнага пісаньня, а не адказныя чыноўнікі. I тым больш недапушчальна праграмная мітусьня, xaлi гэта тычыцца не толькі нацыянальнага гонару, але i інтарэсаў дзяцей. Не кажучы пра аўтарытэт Міністэрства.
Я выказваю Вам маю нязгоду i пратэст.
Задача Міністэрства — узброіць настаўніка сацыялагічнымі i псіхалагічнымі ведамі. Школа i без міністэрскай тузаніны жыве між перамен i ўзрушэньня. Мы, настаўнікі, не маем i не ведаем навуковага погляду на сацыяльныя зрухі нашага грамадства. Нельга навучаць масава і эфектыўна, не маючы сацыялагічнай і псіхалагічнай карціны грамадства. Спробы прымяняць аджылую частку caвецкix метадаў у цяперашняй сітуацыі — гэта маразм.
Задача Міністэрства — выкрыць і выгнаць дробных i ўсякіх хабарнікаў з сістэмы адукацыі, пачынаючы з РАА. Задача Міністэрства — дамагчыся годнага фінансаваньня сістэмы адукацыі, бо гэта — найважнейшая галіна ў сучаснай дзяржаве, калі ісьці за цывілізаванымі народамі. А хіба мы не цывілізаваны народ?..
Задача Miнicтэpcтвa – аблегчыць дзецям вучэньне, зьняць з ix прэсінг розных «выхаваўчых'" i «пазакласных» мерапрыемстваў. Трэба рашуча спынщь вал патрабаваньняў розных папер ад школы, колькасьць i зьмест якіх набліжаецца да маразму.
Задача Міністэрства — разьняволіць студэнтаў ВНУ, зьняць адтуль дух казармы, аддаць універсітэту акадэмічныя імунітэты i свободы, давесьці гуманітарную адукацыю да еўрапейскага роўню. Задача Міністэрства — вярнуць колішні ліцэй імя Я. Коласа да нармальнага жыцьця.
I, вядома ж, задача Міністэрства – пеставаньне i дбаньне пра беларускую мову. Наша беларуская мова мае высокія эстэтычныя уласьцівасьці.
Задача Міністэрства – заказаць і выдаць Граматыку Беларускай Мовы. Bapтa вялікага жалю, што дагэтуль навучэнцы i настаўнікі не маюць кадыфікаванага збору правіл беларускай мовы.
Пане Міністру, бывайце здаровы.
Мікалай Бусел. (Дуброва Светлагорскага раёна).
«Наша Слова» ад 25.04.2007
Адкрыты ліст міністру адукацыі Настаўніка Мікалая Бусла
29.04.2007