NATO заснавала штогадовы конкурс эсэ
У гонар памяці Манфрэда Вёрнэра, былога Генеральнага Сакратара Арганізацыі Паўночна-Атлантычнай Дамовы (NATO) і той ролі, якую ён адыграў у трансфармаванні арганізацыі па завяршэнні халоднай вайны, NATO заснавала штогадовы конкурс эсэ. Конкурс эсэ НАТА імя Манфрэда Вёрнэра адкрыты для вучоных, даследчыкаў і пісьменнікаў ва ўзросьце ад 20 да 35 год, як з ліку краінаў НАТА, так і з краінаў, якія ўдзельнічаюць у праграмах супрацоўніцтва з НАТА. Беларусы, як грамадзяне краіны, што прымае ўдзел у праграме «Партнэрства дзеля міру," маюць права ўдзельнічаць у конкурсе. Прыз памерам у 5 000 eўра дастанеца асобе, якая прадаставіць найлепшае эсэ на датычную НАТА тэму. Эсэ павінна быць на англійскай ці французскай мове, не мусіць перавышаць 5000 словаў і мусіць быць прыдатнае для публічнага апублікавання, у тым ліку, ў публікацыях Альянсу.Апошні трэмін падачы эсэ: 31 жніўня 2007г.
Дэталі конкурсу глядзіце на сайце http://www.nato.int/acad/fellow/mw00e.htm.
NATO ЗАСНАВАЛА ШТОГАДОВЫ КОНКУРС ЭСЭ
22.05.2007