Форум дэмакратычных настаўнікаў
16 чэрвеня ў Мiнску Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Таварыства беларускай школы» праводзіць Форум дэмакратычных настаўнікаў, у якім прымуць удзел актывісты беларускамоўнага асветнага руху, лідэры настаўніцкай грамады, удзельнікі конкурса «Прэмія імя акадэміка Вацлава Ластоўскага для беларускамоўных выкладчыкаў ВНУ».
У парадку працы:
- вызначэнне арыенціраў і прыярытэтных шляхоў у фарміраванні грамадзянскай супольнасці, выхавання нацыянальнай свядомасці беларусаў, развіцця беларускай мовы і школы, нацыянальнай культуры;
- ганараванне настаўнікаў і актывістаў асветнага руху, падтрыманне іх імкненняў у змаганні за ўсталяванне дэмакратычных прынцыпаў;
- падвядзенне вынікаў конкурса «Прэмія імя акадэміка Вацлава Ластоўскага для беларускамоўных выкладчыкаў ВНУ».
Праца Форуму адбудзецца з 12 да 15 гадзін па адрасе: Мінск, вул.Машэрава, 8. Сядзіба “Адраджэньне” (праезд да ст.метро “Плошча Перамогі). Праяздныя выдаткі ўдзельнікам конкурса будуць аплачаны.
Форум дэмакратычных настаўнікаў
05.06.2007