Адукацыйныя візіты ў Польшчу

15.06.2007

Адукацыйныя візіты у Польшчу
Няўрадавая арганізацыя „B-4” з г. Жэшува (www.b4.org.pl ) разам з партнэрамі: „Pro Carpathia” і „Mosty dla Demokracji” сардэчна запрашае выкладчыкаў ВНУ, журналістаў і прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый прыняць удзел у 8-дзённым адукацыйным візіце «З мінулага ў будучыню», які адбудзецца ў Жэшуве Падкарпацкага ваяводства 20–28 верасня 2007 г.
Асноўнай мэтай праекта з'яўляецца паглыбленне супрацоўніцтва паміж людзьмі, якія маюць ўплыў на фармаванне грамадскай думкі з Малодвы, Беларусі, Украіны і Польшчы. У рамках праекта плануюцца візіты ў няўрадавыя арганізацыі і органы самакіравання, тэматычныя майстар-класы і міжнародная канферэнцыя «Адчыненыя вароты дэмакратыі".
Апошні тэрмін падачы заявак 30 чэрвеня 2007 г.
Выдаткі на праезд і пражыванне аплочваюць арганізатары.
Анкета для заяўкі
Падрабязнасці праграмы глядзіце на сайце http://www.b4.org.pl