Фотарэпартаж з форума дэмакратычных настаўнікаў

19.06.2007

Заява арганізацыйна-прэміяльнай рады

У сярэдзіне чэрвеня на Форуме дэмакратычных настаўнікаў у Менску, якое праводзіла Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Таварыства беларускай школы» (ТБШ), былі афіцыйна падведзены вынікі штогадовага конкурса «Прэмія імя акадэміка Вацлава Ластоўскага для беларускамоўных выкладчыкаў ВНУ».
Узнагароды ўручалі старшыня Арганізацыйна-прэміяльнай рады і ТБШ Алесь Лозка, народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч і старшыня Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», вядомы мастак Аляксей Марачкін.
Першыя спецыяльныя дыпломы лаўрэатаў конкурса атрымалі Тамара Сухая, дацэнт кафедры матэматыкі №3 Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта, Аляксандр Арцішэўскі, доктар медыцынскіх навук, прафесар кафедры марфалогіі чалавека Беларускага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта і Павел Каўрыга, дацэнт кафедры агульнага землезнаўства Беларускага дзяржаўнага універсітэта (БДУ).
Званне дыпламантаў таксама займелі наступныя тры намінанты: Вольга Корсак, майстар спорту, трэнер-харэограф і фалькларыст Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка; Мікалай Страха, старшы выкладчык кафедры эканамічнай геаграфіі і аховы прыроды той жа ўстановы; Максім Беліцкі, кандыдат эканамічных навук, старшы выкладчык кафедры міжнародных эканамічных адносін БДУ.
Немалая група іншых супрацоўнікаў ВНУ і грамадскіх дзеячаў таксама была ўганаравана дыпломамі ТБШ за развіццё нацыянальнай адукацыі і асветы.
Арганізацыйна-прэміяльная рада

Адкрыццё форума


Форум Дэмакратычных настаўнікаў вядуць Алесь Лозка і Ніл Гілевіч. Тамара Мацкевіч (Цэнтар Супольнасьць) і Ларыса Андросік (Дыярыуш) прадстаўляюць новыя выданні і праграмы для настаўнікаў.

Аляксандр Арцішэўскі  і Ніл Гілевіч

Ніл Гілевіч уручае дыплом лаурэата Аляксандру Арцішэўскаму.



Алесь Лозка і Ніл Гілевіч Ганаруюць Паўла Каўрыгу, які таксама стаў лаурэатам прэміі Ластоўскага – 2007.



Майстар спорту і выкладчыца БДПУ Вольга Корсак атрымала дыплом ТБШ за развіццё нацыянальнай адукацыі і асветы.



Сярод удзельнікаў форуму Міхаіл Леанідавіч Сухі, муж Тамары Сухой (на першым плане). Ён атрымаў дыплом лаўрэата за жонку, якая не змагла прыняць удзел у цырымоніі.