Летняя школа

26.06.2007

Аналітычны цэнтр «Стратэгія» запрашае ў Летнюю школу.
У гэтым годзе яна прысьвечана праектам разьвіцця пераходных краінаў у новым стагоддзі.
Да ўдзелу запрашаюцца аспіранты, выкладчыкі, вельмі разумныя (не па гадах) студэнты, захопленыя актыўныя людзі розных прафесій, у тым ліку з сферы бізнэсу. Шанцы патрапіць на школу рэзка ўзрастаюць, калі вы прадставіце сваю працу (артыкул, аналітычнае даследаванне, публікацыю, інтэлектуальны праект) па арыгінальнай тэме. Ваш удзел у Школе пачынаецца з вашых ідэй, вашых даследаванняў. Ваш талент і драйв дазволіць вам правесці шыкоўны тыдзень у кругу лепшых інтэлектуалаў Беларусі
Час: 16 – 20 ліпеня 2007 г.
Месца: Віцебская вобласць, на беразе возера, у камфортным доме адпачынку.
Колькасць удзельнікаў: 35 чалавек
Падрабязную інфармацыю глядзіце тут